Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8:00 – 17:00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 122 2 22 1913 07 22 72

Віншуем вас з прафесійным святам - Днём міліцыі!

Учора футбалісты чэрвеньскага  “Коласа” правялі першую паўтарагадзінную трэніроўку ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі. Яна адбылася на комплексе палёў ФК “Мінск” у сталіцы нашай краіны.

15 гадоў таму па ініцыятыве старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзіміра Шчаснага быў адкрыты адзіны ў свеце музей, прысвечаны творчасці нашага славутага земляка, мастака Парыжскай школы, Хаіма Суціна.

У апошні каляндарны зімовы дзень у дзіцячым садзе №3 Чэрвеня адбыўся першы раённы сямейны дашкольны інтэлектуальны турнір «Свая гульня». Першапраходцамі ў гэтым цікавым праекце сталі сем'і: Кішко - тата Аляксандр, мама Кацярына і сыночак Арсеній з дзіцячага садка №1 Чэрвеня; Бандзiк - тата Аляксандр, мама Ганна і дачушка Алівія з дзіцячага садка №2 Чэрвеня; Капашынавы з дзіцячага садка №3 - тата Сяргей, мама Вольга і дачушка Каця; сям'я Дзегцяровых з дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці - тата Іван, мама Таццяна і сыночак Арцём; сям'я Каптур прадстаўляла санаторны дзіцячы сад - тата Уладзімір, мама Юлія і сыночак Арцём.

Нягледзячы на прымаемыя меры працягвае заставацца складанай абстаноўка з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў у рэгулярных (нерэгулярных) зносінах на міжгародніх і прыгарадных маршрутах. Асноўнымі сярод дапушчальных парушэнняў з'яўляюцца: перавышэнне ўстаноўленай хуткасці, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, перавозка пасажыраў звыш колькасці ўстаноўленых месцаў, невыкананне ўстаноўленага маршруту, высадка (пасадка) пасажыраў па-за пазначанымі прыпыначнымі пунктамі, тэхнічная няспраўнасць транспартнага сродку.

Конкурс творчасці сярод працоўных калектываў Чэрвеньскага раёна «Таленты сярод нас» адбыўся ў гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.

24 лютага 2023г. на пасяджэнні Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта ўручаны ўзнагароды пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў Чэрвеньскім раёне за 2022 год.

У намінацыі «Лепшая арганізацыя работы па ахове працы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу» - дырэктару філіяла СГК «Вялікаполле» КУП «Мінсктранс» В.В.Клімаву.

15 і 17 лютага 2023 года рэйдавай групай тэхнічнай інспекцыі працы Савета ФПБ былі праведзены маніторынгі выканання заканадаўства аб ахове працы ў 11 арганізацыях Чэрвеньскага раёна: гаспадарках «Валевачы» і «Чэрвеньскі райаграсэрвіс», рэдакцыі раённай газеты, музеі, у цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, Белдзяржстраху, раённых электрасетках, валюшна-лямцавай фабрыцы, Чэрвеньскім лясгасе.

Дзіцячы пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка стаў прызёрам конкурсу на лепшы твор, прысвечаны 85-годдзю Мінскай вобласці. Дыплом, кветкі і планшэт у якасці падарунка нашаму земляку ўручыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч. Сёння Генадзь Аўласенка ў гасцях у “Раённага весніка”.