Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), электронныя звароты для зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 1 22 2 22 19

11.08.2022 11:06

У ААТ «Раванічы» ўшанавалі вадзіцеля Георгія Каралькевіча

У ААТ «Раванічы» ўшанавалі вадзіцеля Георгія Каралькевіча

Ён перавёз ад камбайнаў тысячу тон збожжа. У полі Георгій прымаў віншаванні ад прафсаюза. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч уручыла яму Падзячны ліст, вымпел лідара жніва і пад песню гумарыстычнага гурта «Чэрвеньскія балагуры» прымацавала на кабіну «МАЗа» налепку «1000 тон», а старшыня прафкама гаспадаркі Тамара Цітавец павіншавала падарункам.

Сёлетні год для Георгія Каралькевіча — юбілейны: тры дзесяцігоддзі таму прыйшоў ён працаваць у «Раванічы». Так што лік перавезенага ім за гэты час збожжа ад камбайнаў ідзе ўжо на дзясяткі тысяч.

— Ураджай неблагі, так што, мяркую, будзе і другая тысяча, і трэцяя, — кажа вадзіцель. — Галоўнае, каб не падвёў мой «жалезны конь», які ўжо не малады.

З радасцю ўспрыняла навіну аб працоўнай перамозе мужа жонка Раіса:
— Ён у мяне дужа ўвішны і заўсёды ў перадавіках. Разам мы выгадавалі дваіх дзяцей, маем траіх унукаў. На выхадныя, калі ўсе збяруцца ў Раванічах, спяку торт — адзначым тысячу.

Бачачы, як муж апантана працуе, як стамляецца, падтрымліваю яго, наколькі магу: раблю кампоты, каб браў з сабой, рыхтую смачную вячэру, узяла на сябе ўсе клопаты па хатняй гаспадарцы.

 

26 разоў (а)