На мяжы адбылася цырымонія абмену Дзяржаўным сцягам з пасланнем. Затым удзельнікі аўтапрабегу накіраваліся да помніка А.К. Флягонтаву ў Чэрвені, дзе адбыўся мітынг. Гасцей вітала намеснік старшыні Чэрвенскага райвыканкама Лідзія Шчацінка.
Удзельнікі аўтапрабегу прыехалі з падарункамі. З дапамогай аблічбаваных таблічак з QR-кодам, навёўшы на які мабільную прыладу, можна даведацца пра помнік.
Затым аўтапрабег прайшоў далей. Чэрвень адправіўся перадаць эстафету Пухавіцкаму раёну!