З 17 па 24 лістапада 2022г. у Чэрвеньскім раёне спецыялістамі ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ» арганізавана і праведзена інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактару рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» сярод наведвальнікаў і супрацоўнікаў у краме «Еўраопт» ТАА «Еўрагандаль», у краме «Востраў чысціні і густу» ПГУП «Западхімгандаль», на аўтазаправачнай станцыі №4 ААТ «Пухавічынефтапрадукт» у г.п. Смілавічы.
Спецыялісты далі рэкамендацыі і парады па захаванню і ўмацаванню здаровага ладу жыцця. Усім удзельнікам акцыі былі выдадзены інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па здароваму ладу жыцця (памяткі, буклеты аб шкодзе курэння, па пытаннях прафілактыкі анкалагічных захворванняў).
Аддзел гігіены ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ», 2022 года