Напярэдадні работнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Чэрвеньскім раёне павіншаваў старшыня райвыканкама Уладзімір Навіцкі. Падзякі з яго рук атрымалі вядучы спецыяліст сектара страхавання і рэгулявання страт Анжэла Дормаш і агент страхавой Ігар Хасяневіч.
Зрэшты, прыехаў Уладзімір Навіцкі не толькі дзеля ўрачыстага моманту. Кіраўнік раёна паразмаўляў з калектывам.
Пра што казаў старшыня са страхавымі агентамі і якія пытанні яму былі агучаны супрацоўнікамі Белдзяржстраху? Падрабязней у друкаваным нумары газеты «Раённы веснік».
Віншаванні сёння гучалі і на абласным свяце. Сярод лепшых агентаў страхавых Мінскай вобласці і прадстаўніца Чэрвеншчыны Ларыса Куніцкая.
Вікторыя КАХРАМАН. Фота аўтара