Адрас: 223232, Мінская вобл., г. Чэрвень,
пл. Свабоды, 1

E-mail: isp@cherven.gov.by (для дзелавой перапіскі), звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Тэлефон: +375 (1714) 2-60-51

Факс: +375 (1714) 2-82-32

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца 8:30-17:30,
прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8:00 – 17:00
абед 13:00-14:00,
Выхадны-субота, нядзеля

АДЗІНЫ ТЭЛЕФОННЫ НУМАР ДАВЕДАЧНАЙ СЛУЖБЫ "АДНО АКНО"-142

15 2 22 40 1 15 2 22 40 122 2 22 1913 07 22 72

18.01.2023 10:27

Спрацавалі аператыўна Чэрвеньскія камунальнікі ў Смілавічах

Спрацавалі аператыўна Чэрвеньскія камунальнікі ў Смілавічах

У чацвер, калі карэспандэнты «Раённага весніка» працавалі ў Смілавічах, да рэдакцыйнай машыны з надпісам «Прэса» падышлі жыхары, каб паскардзіцца на нязручнасці па вуліцы Горкага.

Каля абочыны дарогі выкапана яма, бачны трубы, ідзе пара. Газета запэўнілася, што ўсё сапраўды так. Па каментарыі звярнуліся да дырэктара Чэрвенскай ЖКГ Аляксандра Фомчанкі. Ён адказаў, што парыў здарыўся каля дзіцячага сада №1. У іх былі праблемы з ацяпленнем. Парыў знайшлі, выразалі частку трубы пад замену. І ў суботу, калі дзетак не было ва ўстанове, усё выправілі. Яму закапалі, выраўнялі.

Загадчыца дзіцячага сада Жанна Брэчка пацвердзіла, што ўсё зроблена добра і даслала фота месца, дзе быў парыў. Ну, што тут скажаш? Малайцы. Нават агароджу пакінулі.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

12 разоў (а)