23 студзеня ў рамках акцыі адбылося наведванне адкрытага акцыянернага таварыства «Запольскае».
Падзякаваць аператарам машыннага даення і жывёлаводам за працу, стараннасць, дасягненне значных вытворчых паказчыкаў прыехалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Запольскае» Надзея Напрэенка.
Узнагароджаным уручылі падзячныя лісты райкама прафсаюза работнікаў АПК, а таксама падарункі.