Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
17 марта 2016

Масленіца завітала ў Чэрвень

Свята Масленіцы прайшло ў мінулую нядзелю ў лесапарку “Загор’е”.

Завадная музыка, смачныя пахі блінцоў з рознымі прысмакамі, шашлыкамі і яркае сонейка так і вабілі. Праграма, у якой бралі ўдзел  народны ансамбль народнай песні “Вербніца”, Раваніцкі вакальны калектыў “Крыніцы”, вакальны ансамбль з Турца “Завалінка”, стварала святочны настрой.

Паміж музычнымі нумарамі праводзіліся жартоўныя  конкурсы, падрыхтаваныя работнікамі Горкаўскага дома фальклору, Велікапольскім і Лядзенскім  клубамі. А дырэктар Новазелянькоўскага сельскага дома культуры В.Наркевіч падрыхтавала адмысловыя конкурсы для гледачоў на асобнай пляцоўцы. Напрыклад, удзельнікам з завязанымі вачыма трэба было вілкамі ўхапіць гаршчочак, які стаяў у печы. Тыя, хто здолеў праявіць спрыт і трапнасць, атрымлівалі маленькія падарункі. Перамога ў конкурсе на самы смачны блін таксама была за Новазелянькоўскім СДК.

Конкурс, без якога ніколі не абыходзіцца свята Масленіцы, – уздым за прызам на слуп – аказаўся у гэтым годзе без пераможцаў. Колькі ні стараліся хлопцы, аднак нікому не ўдалося дасягнуць запаветнага куфэрку з прызамі. 

Не абыйшлося і без гандлёвай пляцоўкі ад Чэрвеньскага райпо, дзе можна было пакаштаваць гарачых блінцоў, духмяных піражкоў, смачных шашлыкоў і гарбаты.

Традыцыйна напрыканцы свята на вогнішча ўзнялі саламянае чучала, якое амаль імгненна знікла ў абдымках агню. І гэта найлепшая зарука таго, што вясна неўзабаве возьме свае правы. А ўдзельнікі свята яшчэ доўга весяліліся вакол вогнішча, вадзілі карагоды разам з вясёлым клоунам, рабілі сэлфі і частаваліся прысмакамі.

Алена Гоман

Дырэктар Чэрвеньскага РЦКіА

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/2016-god-kultury/meropriyatiya/item/1318-maslenitsa-zavitala-%D1%9E-cherven.html#sigProId424cc526a7