Упершыню дэлегацыя нашага раёна прымала ўдзел у традыцыйным шэсці і конкурсе “вялікодных пальмаў”, якія з’яўляюцца сімвалам Пальмовай нядзелі, якую называюць таксама “вербнай”. У гэты дзень пачынаецца святкаванне Вялікага тыдня. Беларуска – польская “Пальма” была створана намаганнямі калектыву Лобэзскага Дома культуры і калектыву “Лабызякі”.
На конкурсе Андрэй і Уладзімір выканалі 3 музычныя кампазіцыі: беларускі танец, рускі танец “Трапак”, а таксам джазавую кампазіцыю “Стары раяль”.
Андрэй Каленік і Уладзімір Версан сталі ўладальнікамі Дыплома Лаўрэата 1 ступені Міжнароднага конкурса “Lobeska Baba Wielkanochna - 2016” і традыцыйнай статуэткі “Лобезскай бабы”.

