Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

20 июня 2016

«Фестывальны чэрвень “Балагураў”»

Месяц чэрвень для народнага жартоўнага гурта “Чэрвеньскія Балагуры” выдаўся багатым на ўдзел у Міжнародных фестывалях, якія ладзяцца ў Беларусі.

11-22 чэрвеня 2016 года народны жартоўны гурт «Чэрвеньскія Балагуры» раённага Цэнтра культуры і адпачынку, а таксама яго асобныя удзельнікі Андрэй Каленік (цымбалы) і Уладзімір Версан (баян) і Міхаіл Шчэрбач (гармонік) прадставілі Мінскую вобласць на традыцыйнам Міжнародным конкурсе “Звіняць цымбалы і гармонік - 2016” у г.Паставы Віцебскай вобласці.

У фестывальных днях прымалі ўдзел калектывы з 4 краін – суседзяў: Польшча, Латвія, Літва, Эстонія і канешне ж усе вобласці нашай краіны. Па выніках конкурса “Хто каго” калектыў атрымаў званне “Лаўрэат 3 ступені” за папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіцце музычных традыцый”.

А на наступныя выхадныя дні 18 – 19 чэрвеня ўдзельнікі калектыву атрымалі запрашэнне на XXIII Міжнародны фестываль песні і музыкі “Днепровские голоса в Дубровно”, які штогод праходзіць у горадзе Дуброўна, што таксама знаходзіцца на Віцебшчыне. Разам з намі ў фестывалі прымалі ўдзел калектывы з Эстоніі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Румыніі, Расіі, Украіны і калектываў з Беларусі: Ваўкавыск, Рагачоў, Магілеў, Смалявічы і калектывы Віцебскай вобласці. “Балагуры” у складзе Андрэя Каленіка, Паўла Давыдоўскага, Міхаіла Шчэрбача і Аляксея Яблонскага годна прадставілі Чэрвеньскі раён у мерапрыемствах фестываля, выканаўшы не толькі нумары на адкрыцці і гала – канцэрце фестываля, але і амаль палутарачасовога канцэрта ў доме культуры вёсцы Баброва Дубровенскага раёна.

Па выніках фестывалю ўдзельнікі атрымалі Дыплом “Лаурэата” за высокае выканаўчае майстэрства і іншыя падарункі.

Віншуем з перамогамі!

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/2016-god-kultury/meropriyatiya/item/1621-festyvalny-cherven-%E2%80%9Cbalagura%D1%9E%E2%80%9D.html#sigProIdcf60f7422e