Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 декабря 2015

«Ніхто, акрамя нас»

Першы турнір адзінаборстваў пад такой назвай, прысвечаны памяці байцоў паветрана-дэсантных войскаў і войскаў спецыяльнага прызначэння, якія загінулі ў Афганістане, прайшоў у нядзелю ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе Чэрвеньскай СДЮШАР.

У матчавай сустрэчы па тайскаму боксу і кікбоксінгу “Чэрвень – Мінск” узялі ўдзел лепшыя спартсмены нашага клуба “Светогоръ”, сталічных “Кік Файтэра” і “Булата”.
Клуб «Светогоръ», які арганізаваў у Чэрвені віцэ-прэзідэнт Міжнароднага прафесійнага савета адзінаборстваў Яўген Дабратворскі, існуе ўсяго тры гады, а яго байцы ўжо маюць тытулы чэмпіёнаў свету сярод юніёраў па муай тай, прызёраў Кубка свету сярод юніёраў па К-1, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх турніраў.

Пераможца турніру Мікіта Сярак (Чэрвень) (справа)

Акрамя ўласна спаборніцтваў паміж чэрвеньскімі і мінскімі байцамі, гледачы пабачылі паказальнае выступленне вайскоўцаў 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, сольную кампазіцыю са зброяй у выкананні майстара спорту міжнароднага класа, шматразовай чэмпіёнкі свету і Еўропы Дар’і Машара.
Ганаровымі гасцямі турніру былі ветэраны вайны ў Афганістане Уладзімір Прадко, Андрэй Белазёраў, Сяргей Кранавіт і Аляксандр Апановіч, а таксама славутыя майстры адзінаборстваў — 25-разовы чэмпіён свету Андрэй Кулебін, трохразовая чэмпіёнка свету Кацярына Вандар’ева, чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе Андрэй Герасімчук.

Пераможца турніру Дзмітрый Трапашка (Чэрвень)

Барацьба выдалася захапляльнай ад першага і да апошняга бою. І хаця агульную перамогу ў матчавай сустрэчы «Чэрвень — Мінск» з лікам 7:5 атрымалі больш вопытныя сталічныя спартсмены, выхаванцаў чэрвеньскага клуба «Светогоръ» няма ў чым папракнуць: яны аддалі на рынгу ўсе сілы.

Пераможцы турніру:
К-1. 52 кг: Дыяна Шых (Мінск).
МУАЙ ТАЙ. 20 кг: Павел Камянец (Чэрвень). 30 кг: Валерыя Хвацік (Мінск), Артур Лысцоў (Мінск). 32 кг: Цімур Ермаловіч (Мінск). 40 кг: Мікіта Сярак (Чэрвень), Мікіта Дацэнка (Чэрвень). 67 кг: Анастасія Зыль (Чэрвень), Дзмітрый Трапашка (Чэрвень), Уладзіслаў Бурын (Мінск). 75 кг: Мікіта Шостак (Мінск). 52 кг: Аляксандр Кернажыцкі (Мінск).

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1066-nihto-akramya-nas.html#sigProId83aa83654c

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс