З нагоды гэтай падзеі ў актавай зале Школы мастацтваў ладзілася святочная праграма «Сваёй прафесіі адданыя назаўжды».
Праз мультымедыйную прэзентацыю прыгадалі гісторыю стварэння бібліятэкі. З цікавасцю ўдзельнікі свята праглядзелі невялікі відэафільм, героем якога з’яўляецца бібліятэкар. Дружнымі апладысментамі сустрэлі прысутныя паказ бібліятэчнай моды ад аддзела абслугоўвання і інфармацыі.
Вядучыя прыгадалі самых адданых сяброў бібліятэкі – актыўных чытачоў, а таксама членаў і прыхільнікаў клуба “Ветразь”, якому сёлета споўнілася 30 гадоў. Амаль 25 гадоў нязменны кіраўнік клуба – Уладзімір Дарагуж. Дырэктар бібліятэкі Любоў Джафарава ўручыла яму Віншавальны адрас.
Работнікі бібліятэкі атрымалі Віншавальныя адрасы ад старшыні Чэрвеньскага раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” – Алы Канстанцінаўны Шахоцька, а таксама падзякі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Салодкія падарункі ўручала маладым спецыялістам ад раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” яе старшыня Патапенка Марына Мікалаеўна.