Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

30 декабря 2015

Падарункі ад «Белай Русі»

Раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь” штогод прымае ўдзел у навагодніх мерапрыемствах у дзіцячых установах раёна, аказвае спонсарскую дапамогу ў іх правядзенні, віншуе са святам.

Гэты год не стаў выключэннем. Напярэдадні свята  старшыня  грамадскай арганізацыі Марына Патапенка завітала ў сярэднюю школу №2 імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня, каб павіншаваць са святам і ўручыць салодкі падарунак вучню 9 “А” класа Паўлу Рудакову – пераможцу абласнога і рэспубліканскага конкурсаў творчых работ “Мае землякі – мой гонар” (на здымку), які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. На конкурс Павел прадставіў работу аб нашым земляку – касманаўту Алегу Навіцкім. Вучню пашчасціла нават пагутарыць па тэлефоне з касманаўтам, калі той быў на арбіце.

Марына Патапенка завітала таксама на ёлку ў Чэрвеньскі дзіцячы дом-інтэрнат павіншаваць дзяцей са святам, прывезла ім салодкія падарункі. Акрамя таго, за выдзеленыя арганізацыяй “Белая Русь” грашовыя сродкі ў дзіцячым доме набылі гірлянды і іншыя ўпрыгожванні для ранішніка.

Не засталіся без падарункаў і маладыя спецыялісты, якія прыехалі працаваць сёлета ў цэнтральную раённую бібліятэку і паспелі станоўча зарэкамендаваць сябе. Яны атрымалі святочныя наборы цукерак ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА

Фота Таццяны Марцьянавай, Галіны Гамеза

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1102-padarunki-ad-belay-rusi.html#sigProIda0edaae7ac

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

    Туристические объекты района

    сброс