Падрыхтавала і правяла гульню бібліятэкар Алена Церашонак.
Удзельнікам давялося здзейсніць экскурс у мінулае нашага народа, успомніць прадстаўнікоў беларускай міфалогіі, цікавыя святочныя традыцыі народа, гісторыю гарадоў нашай Радзімы. У час турніру дзеці падарожнічалі па карце Беларусі, успомнілі суседзяў нашай краіны, узгадалі рэкі і азёры, цікавых прадстаўнікоў расліннага і жывёльнага свету.
Дапамаглі юным знаўцам веды па геаграфіі, гісторыі, біялогіі. Вядома, не засталіся без увагі імёны нашых славутых землякоў, герояў Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнікаў, мастакоў.
У час спаборніцтва свае багатыя веды і знаходлівасць праявілі Паліна Парфіановіч, Павел Маковіч, Арсеній Вяргейчык. Лідарам у фінале стаў Арсень Красоўскі.
Наталля Жыгімонт, класны кіраўнік 7 класа гімназіі №1 г.Чэрвеня

