Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 846.

24 февраля 2020

У Чэрвені зіму праводзілі

Сёлетняе свята “Провады зімы” ў лесапарку “Загор’е” праходзіла ў дзіўным антуражы. На календары – 22 лютага, а на дварэ – няйнакш пачатак красавіка.

Нягледзячы на тое, што ахвочых далучыцца да традыцыі продкаў было няшмат, арганізатары пастараліся, каб госці не сумавалі на свяце. Падчас тэатралізавана-гульнявай праграмы іх забаўлялі Зіма, Люты, Вясна і Сакавік, а таксама творчыя калектывы раёна – народны ансамабль народнай песні “Вербніца”, народны гумарыстычны гурт “Чэрвеньскія балагуры”, ансамблі “Квецень” і “Завалінка”.

Дзеці ўпадабалі гульні. Яны біліся мяхамі, стралялі з вялізнай рагаткі па мішэні, спаборнічалі ў перацягванні каната. Шмат хто паўдзельнічаў у бяспройгрышнай латарэі, дзе ў якасці прызоў былі мяккія цацкі.

Завяршылася свята традыцыйным спальваннем на вогнішчы пудзіла Зімы.

Фота Ігара АДАМОВІЧА

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/11324-u-cherveni-zimu-pravodzili.html#sigProIdae917c9f68

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс