Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

26 февраля 2020

«Паэзію без габарытаў» Генадзя Аўласенкі намінавалі на прэмію імя Наталлі Арсенневай

Абвешчаны поўны спіс суіскальнікаў сёлетняй літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай.

Сярод 19 намінантаў – пісьменнік з Чэрвеня Генадзь Аўласенка з кнігай «Паэзія без габарытаў».

Паэтычны зборнік нашага земляка пабачыў свет летась у мінскім выдавецтве «Чатыры чвэрці». У яго ўвайшлі гумарыстычныя вершы, пародыі на творы сучасных беларускіх паэтаў, а таксама рыфмаванкі і гумарыстычныя сцэнкі.

Прэмія заснавана ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. У папярэднія гады яе лаўрэатамі былі Уладзімір Някляеў – за зборнік паэзіі «Толькі вершы», Алесь Разанаў – за кнігу «Перавыбранае» і Марыя Мартысевіч за кнігу «Сарматыя».

Арганізатары прэміі – Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс