Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

04 апреля 2016

Падцвердзілі ганаровыя званні

Усе творчыя калектывы Чэрвеньшчыны падцвердзілі сваё ганаровае званне “народны”. 

Адбылося гэта 1 красавіка падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Дню яднання Беларусі і Расіі “Песня нас аб’ядноўвае”, які праходзіў у рамках XVIII абласнога агляду-конкурсу “народных” і “узорных” аматарскіх калектываў.  Аматары народнай песні пачулі беларускія і рускія творы ў выкананні Смілавіцкага народнага хора і народнага вакальнага ансамбля “Вербніца”. Перад гледачамі таксама выступалі жаночы гурт “Квецень” і жартоўны гурт “Чэрвеньскія балагуры”. Кранальная і задорная музыка, шчырыя спевы ўсхвалявалі кожнага, хто быў на канцэрце.

У якасці журы агляду-конкурсу прысутнічалі начальнік аддзела народнай творчасці, культурна-дасугавай дзейнасці і ўстаноў адукацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Яўген Асташоў, намеснік дырэктара ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Наталля Даўнаровіч, загадчык аддзела аматарскай творчасці гэтай жа ўстановы Іна Шыбут і галоўны рэжысёр Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Вераніка Жыгалко, а таксама ганаровы госць - Анатоль Феліксавіч Шунтаў — былы галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р.Р.Шырмы, член праўлення саюза музычных дзеячаў Мінскай вобласці. Пасля кароткага абмеркавання члены журы выказалі аднагалосную думку аб тым, што чэрвеньскія калектывы па-ранейшаму годныя звання “народны”, падзякавалі іх кіраўнікам  - Алене Шут, Надзеі Чарніцкай, Андрэю Каленіку – за плённую працу, дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з тым былі абмеркаваны некаторыя пытанні па ўдасканаленні мастацкіх прыёмаў, перспектыў развіцця і пашырэння дзейнасці калектываў.

Алена Гоман

Дырэктар РЦКіА

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1380-padtsverdzili-ganarovyya-zvanni.html#sigProId28903f78dc

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс