Праводзіла яго запрошаная госця,удзельніца народнага клуба “Майстры Ігуменшчыны” Вяргейчык Алена Аляксандраўна. Дзеці, якія наведваюць гурток “Чароўная нітачка” пад кіраўніцтвам Мартынчык Таццяны Мікалаеўны рабілі падарунак для сваіх матуль, ружу з рознакаляровых стужак у тэхніцы канзашы. Злучаючы зробленыя пялёсткі ў іх атрымалася вельмі прыгожая кветка. Алена Аляксандраўна распавяла гурткоўцам, што акрамя канзашы займаецца яшчэ вязаннем спіцамі і кручком.У яе атрымоўваюцца цікавыя вязаныя рэчы.У выніку майстар-клас атрымаўся цікавы, дзецям вельмі спадабалася збіраць ружу па пялёстках, лісціках і ўпрыгожваць яе.
Кіраўнік гуртка “Чароўная нітачка” Мартынчык Таццяна Мікалаеўна,
сектара традыцыйных промыслаў (рамёстваў) ДУК “Чэрвеньскі раённы цэнтр культуры і адпачынку”

