Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

23 октября 2020

Аляксандр Мальчык: «Чэрвеньскі аўтапарк №20 паспяхова выконвае прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця»

З пачатку года рост выручкі на аднаго работніка склаў 44,7 працэнта, на 47,9 працэнта павялічылася сярэдняя заработная плата.

Пра гэта распавёў «Раённаму весніку» ў пярэдадзень прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка — дырэктар прадпрыемства Аляксандр Мальчык.

Прыбытковай працы падраздзялення грузавога транспарту найперш спрыяюць трывалыя сувязі з пастаяннымі заказчыкамі і пошук новых. Буйнейшым партнёрам аўтапарка з’яўляецца чэрвеньскае “ДРБУ-121”, якому аўтатранспартнае прадпрыемства аказвае паслугі па дастаўцы матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва і вытворчасці асфальту. Плённа супрацоўнічае яно і з сельскагаспадарчымі арганізацыямі. Напрыклад, у гэтым годзе ўвесь аб’ём збожжа з гаспадарак у лік дзяржаўнага заказу быў перавезены на хлебапрыёмныя пункты транспартам аўтапарка.

Таксама сёлета прадпрыемства брала актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Чэрвеня да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2020”. Яго аўтамашыны працавалі на будаўніцтве такіх сацыяльна значных аб’ектаў, як раённы краязнаўчы музей і дзіцячыя яслі-сад у мікрараёне вуліцы Барыкіна, добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый.

Каб грузавыя перавозкі і надалей прыносілі прыбытак, за апошнія тры гады тут набылі шэсць аўтамашын і два прычэпы.

Другі асноўны накірунак працы аўтапарка – пасажырскія перавозкі. Яны выконваюцца па 22 маршрутах агульнай працягласцю больш за тысячу кіламетраў з ахопам 125 населеных пунктаў раёна. На міжгародніх маршрутах аўтапарку даводзіцца працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі з прыватнымі перавозчыкамі. Каб стварыць камфортныя ўмовы для паездак, летась прадпрыемства набыло тры новыя мікрааўтобусы.

Апошнім часам актыўна развіваюцца ў аўтапарку заказныя пасажырскія перавозкі. Ён працуе з такімі вядомымі кампаніямі, як “Дабраном”, “Белавія”, “Аэрапорт “Мінск”. А яшчэ — дастаўляе дзяцей у школу і дахаты ў сельскай мясцовасці.

Сярод перспектыўных накірункаў развіцця прадпрыемства – мадэрнізацыя ўчастка шынамантажу і удасканальванне маршрутнай сеткі пасажырскіх перавозак.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс