Вадзіцелі грузавых аўтамашын Ігар Нікіцін, Васіль Няхай, Дзмітрый Марчанка
Нагрудным знакам Міністэрства транспарту і камунікацый “Ганаровы транспартнік” адзначаны вадзіцель Сяргей Трапашка, Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый – вадзіцель Пётр Анікевіч, Падзякай Міністра транспарту і камунікацый – вадзіцель Васіль Няхай, нагрудным знакам ААТ “Мінаблаўтатранс” “Ганаровы работнік” – вадзіцель Аляксандр Віннік.
Ганаровай граматай ААТ “Мінаблаўтатранс” адзначаны білетны касір Алена Буднік і вадзіцель Валерый Маковіч.
Вадзіцель Валерый Маковіч і яго сын Віталь працуюць на пасажырскіх перавозках

Білетны касір Алена Буднік
Падзяка генеральнага дырэктара ААТ “Мінаблаўтатранс” аб’яўлена начальніку аддзела арганізацыі перавозак Аляксандру Давыдзенку, галоўнаму бухгалтару Вользе Драздоўскай, вадзіцелям Дзмітрыю Марчанку і Ігару Нікіціну.

Начальнік аддзела арганізацыі перавозак Аляксандр Давыдзенка з дыспетчарамі грузавой службы Юліяй Бандзік і Ірынай Нямірка
Падзяка старшыні Чэрвеньскага райвыканкама аб’яўлена вадзіцелю Мікалаю Грыбку, электрагазазваршчыку Паўлу Фалітару і кандуктару Наталлі Самсоненка.

Электрагазазваршчык Павел Фалітар
На Дошку гонару ААТ “Мінаблаўтатранс” занесены вадзіцель Аляксандр Басько.
За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да “Дажынак-2020” Падзякай генеральнага дырэктара ААТ “Мінаблаўтатранс” адзначаны вядучы інжынер Фёдар Шчурок і мыйшчык-прыбіральшчык рухомага саставу Ганна Ахрамовіч.

