Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

15 декабря 2020

Яшчэ два шматпавярховікі плануюць пабудаваць у Чэрвені да восені 2021 года

У Чэрвені пачынаецца будаўніцтва двух шматкватэрных жылых дамоў з дзяржаўнай падтрымкай для шматдзетных сем’яў і тых, хто стаіць на ўліку, як асобы, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Абодва яны размесцяцца ў межах мікрараёна вуліцы Барыкіна.

Як распавёў “Радыёвесніку” дырэктар Чэрвеньскай ПМК-237 Аляксандр Раманчык, зараз вядзецца падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі для закладкі пяціпавярховага 60-кватэрнага дома непадалёк ад СШ №4 (афіцыйным яго адрасам будзе вуліца Перамогі). Генеральны падрадчык новабудоўлі УП “Мінскаблсельбуд”, субпадрадчык – ПМК-237. Увод аб’екта ў эксплуатацыю запланаваны на кастрычнік наступнага года.

Другі дом, пяціпавярховы 40-кватэрны, неўзабаве пачнуць будаваць на вуліцы Барыкіна, у двары побач з домам №69. Генеральны падрадчык аб’екта – ПМК-237, здаць яго ў эксплуатацыю мяркуецца ў верасні 2021 года. 

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс