Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

16 февраля 2021

На Чэрвеньшчыне адзначылі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага прадстаўнікі райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, сельвыканкамаў, ваенкамата разам з воінамі-інтэрнацыяналістамі наведалі магілы загінулых у Афганістане нашых землякоў – Уладзіміра Паўловіча з Дамавіцка, Яўгена Мядзведзева са Смілавічаў і Сяргея Грыбко з Дубнікоў, завіталі ў аграгарадок Любішына да маці загінулага воіна-афганца Яўгена Багамаза Галіны Корзюк і перадалі ёй матэрыяльную дапамогу.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, галоўны спецыяліст гэтага аддзела Марына Патапенка і прадстаўнікі Лядзенскага сельвыканкама ўсклалі кветкі да магілы Сяргея Грыбко.

Таксама адбылося ўскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Ленінскай у Чэрвені.

Звяртаючыся да ветэранаў вайны ў Афганістане, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка шчыра падзякавала ім за актыўную грамадзянскую пазіцыю, неабыякавае стаўленне да лёсу маладога пакалення і дапамогу ў яго патрыятычным выхаванні на ўласным жыццёвым вопыце.

Затым воінаў-інтэрнацыяналістаў запрасілі на ўрачыстасць у Чэрвеньскую дзіцячую школу мастацтваў, у якой таксама ўзялі ўдзел ветэраны працы і навучэнцы прафесійнага будаўнічага ліцэя.

– Ніводная вайна не вырашае глабальных праблем – адзначыў, выступаючы на мерапрыемстве старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктар Казачонак. – Любыя канфлікты можна і трэба ўлагоджваць мірным шляхам. А для гэтага ўсім нам варта быць спакойнымі і разважлівымі.

Пра неабходнасць захоўваць, умацоўваць і берагчы мір таксама казалі ў сваіх выступленнях ветэран працы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Анатоль Кулік і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка.

Канцэртныя нумары ўдзельнікам урачыстасці падаравалі выхаванцы і выкладчыкі школы мастацтваў. Ад імя прысутных Лідзія Шчацінка выказала падзяку калектыву ўстановы, які ў чарговы раз стаў ініцыятарам і арганізатарам такога мерапрыемства.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс