Стартавую гульню з аднайменнай назвай выйграла каманда вучняў 7-8 класаў гімназіі “Ярмала”, а лепш за ўсіх адказала на 36 пытанняў “Што? Дзе? Калі?” зборная дзевяцікласнікаў гімназіі і СШ №4 “Дзеці Йеці”. Яны ўганараваныя адмысловымі Дыпломамі. Актыўны ўдзел у турніры таксама ўзялі каманды “Чорны спіс” (СШ №4) і “Ігуменскі ордэн” (Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Чэрвеня), складзеныя з вучняў 6-7 класаў. Правесці інтэлектуальныя спаборніцтвы дапамаглі дарослыя чэрвеньскія эрудыты – Васіль Літвін, Павел Парфіяновіч, Антон Дарафейчык і Алег Вабішчэвіч.


– Звычайна ў гэты час мы ладзім у Чэрвені традыцыйны дзіцячы міжрэгіянальны фестываль “Ігуменская завея”, – распавяла кіраўнік раённага інтэлектуальнага клуба “Ігумен” Ірына Вабішчэвіч. – На жаль, сёлета ад яго правядзення давялося адмовіцца з-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі. Таму турнір “Вера. Надежда. Любовь” стаў для нас хаця б невялікай кампенсацыяй гэтай страты. І, галоўнае, заўсёдны вядучы “Ігуменскай завеі” Леанід Клімовіч, хаця і віртуальна, але быў побач.
Фота прадастаўлена раённым краязнаўчым музеем

