Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

25 мая 2016

Свята вёскі Вайнілава “Мой родны куточак”

21 мая эстафету правядзення святаў вёсак у Чэрвенскім раёне прыняла вёска Вайнілава.

Задоўга да намечанай даты жахары разам з прадстаўнікамі розных арганізацый і прадпрыемстваў актыўна заняліся падрыхтоўкай і добраўпарадкаваннем прысядзібных тэрыторый. І вось ён прыйшоў, гэты доўгачаканы дзень.

Зранку на тэрыторыі раённага Дома рамёстваў панавала ажыўленне.

Радавалі погляд імправізаваныя куточкі сялянскага побыту. Прыгажун – млын суседнічаў  з паважнымі бусламі ў капялюшах, бабулі з дзядулямі, бы сапрўдныя, мясціліся на лавачках ля плоту з вышыванкамі ды гладышамі.

 Майстры з розных куточкаў Чэрвеньшчыны падрыхтавалі цудоўную выставу – продаж, а таксама арганізавалі майстар – класы для ўсіх жадаючых. Тут жа прымацавалася “Кола жаданняў”, на якое кожны мог пачапіць каляровую стужачку, задумаўшы перад гэтым сваё жаданне. Таксама працавалі розныя забаўляльныя пляцоўкі і гандлёвыя кропкі.

Распачаў свята народны вакальны ансамбль “Вербніца” Чэрвеньскага раённага Цэнтра культуры і адпачынку з песняй  “Дзень добры, родныя мясціны”. Далей вядучая распавяла аб гісторыі ўзнікнення назвы вёскі Вайнілава і запрасіла разам з ёй зазірнуць у “бабулін куфэрак”, дзе кожная рэч сімвалізавала пэўны перыяд у гісторыі любай вёсачкі. Па добрай традыцыі на працягу святочнай праграмы было шмат віншаванняў і падарункаў. Свае музычныя  падарункі жыхарам вескі адрасавалі госці з Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэртнату. Ушаноўвалі  доўгажыхароў і  воінаў – афганцаў, лепшых працаўнікоў гаспадаркі і ветэранаў працы, самы працяглы шлюб і маладажонаў, адзіную ў вёсцы выпускніцу і двух будучых першакласнікаў, шматдзетныя сем’і і самага маленькага жыхара, пераможцаў агляду – конкурсу на лепшую сядзібу і настаўніцу фізічнай культуры, якая пражывае у вёсцы, бо гэты дзень супаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Цудоўную канцэртную праграму падрыхтавалі самадзейныя артысты з  клубных устаноў Чэрвеньскага раёна.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1546-svyata-vyoski-vaynilava-%E2%80%9Cmoy-rodny-kutochak%E2%80%9D.html#sigProIde3330324c7

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс