Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

04 марта 2021

У Раванічах шануюць памяць пра вайну

Для многіх з нас вайна вядома па кніжках і фільмах.

Даўно прайшлі гады ліхалецця: свіст куль, кроў, бінты, калючы дрот…Колькі ўсяго давялося перажыць савецкаму народу ,перш чым прыйшла доўгачаканая перамога. Мы проста не маем права не памятаць жахі вайны. Трэба напамінаць аб гэтым, асабліва маладосму пакаленню, і сёння гэта задача ляжыць у большай меры на школах і культурных установах.

Вось і я хачу сёння распавесці пра адно з такіх мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі, якое ладзілі ў лютым настаўнікі Раваніцкай сярэдняй школы суместна з мясцовым калектывам мастацкай самадзейнасці Дома культуры.

Вядучыя праграмы – настаўнікі Наталля Лагоціна і Мікалай Талкачоў – распачали літаратурна-музычны вечар “У вайны не жаночы твар”. А ці так гэта?

Словы выпускнікоў 1941 году, вальс у выкананні Мікіты Цітаўца і Людімілы Бараноўскай, песня з кінафільму “Брэсцкая крэпасць”, словы Левітана у запісы аб аб’яўленні вайны – такім быў пачатак, які разам надаў патрэбны настрой.

Напрацягу вечара вучні чыталі ўрыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, гучалі песні ў выкананні ансамбля “Крыніца” Раваніцкага Дому культуры, настаўнікаў і вучняў мясцовай школы. Выступленні вучняў суправаджаліся паказам відэа пра блакадны Ленінград, медсясцёр на вайне, жанчын – лётчыц, пра гора жанчын у тыле ворага і лёс удоў вайны.

Ўсе ўдзельнікі праграмы былі апрануты у салдацкую форму – гімнасцёрку і пілотку, гэта надавала яшчэ больш урачыстасці і сурьёзнасці мерапрыемству.

Асабліва ўсіх кранула інсцэніроўка частак з аповесці Барыса Васільева “А зори здесь тихие” ў вакананні вучняў Рамана Лісіцы, Дар’і Кішко, Дамінікі Ніціеўскай, Ксеніі Лебедзевай, Вікторыі Хурсевіч, Людмілы Бараноўскай. Паказ сцэн вучнямі адбываўся на фоне кадраў з гэтага фільма, і сюды вельмі арганічна ўлілася песня “А зори здесь тихие» у выкананні мужчынскай групы ансамбля “Крыніца”. Слухаючы дзяцей, на вум прыходзілі думкі: вось яны, маладыя, свабодные, шчаслівые,будучыня нашай краіны, па шчасцю не ведаўшыя таго гора вайны, пра якое спявалі і распавядалі.

Вельмі эмацыянальнымі былі песня “Как Настасья провожала на войну Петра” у вакананні Наталлі Лагоцінай, чытанне верша пра сустрэчу з сынам Алёнай Кiшко і песня “Отмените войну”, якую праспавяла Дамініка, самая маленькая ўдзельніца вечару. Пад заслону мерапрыемства прагучала песня “И всё-таки мы победили”.

Непрыкметна праляцеў час, ніхто не застаўся раўнадушным у зале, не адзін раз прысутные змахвалі слязінкі з твару. Жанчына і вайна… Наколькі ж розныя гэтыя паняцці.Жанчына нясе жыццё і радасць, вайна- смерць і гора. Няхай жа ніколі жаночы твар не азмрочыцца ценню вайны, хай пануе мір на нашай планеце.

Тамара Ігнатовіч, жыхарка аграгарадка Раванічы

Фота Валянціны Ільмоўскай

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс