У гульнях першага этапу ўдзельнічалі дзесяць калектываў: «Вуліца Барыкіна», «Будаўнічы ліцэй», «Ветэран», «Агра-Бокс», «Красная Ніва», «Настаўнікі», «Юніёры», калектыў аматараў футбола «Смілавічы», а таксама каманды раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Напачатку адбыліся матчы ў дзвюх групах, дзе гуляла па пяць каманд. Яны прынеслі наступныя вынікі:
Група «А». «Будаўнічы ліцэй» – «Агра-Бокс» – 4:0, «Ветэран» – «Красная Ніва» – 4:6, «Будаўнічы ліцэй» – «Красная Ніва» – 6:5, «Ветэран» – «РАНС» – 6:4, «Красная Ніва» – «Агра-Бокс» – 3:2, «Ветэран» – «Агра-Бокс» – 1:1. «Будаўнічы ліцэй» – «РАНС» – 4:2, «Агра-Бокс» – «РАНС» – 2:4, «Будаўнічы ліцэй» – «Ветэран» – 4:5, «Красная Ніва» – «РАНС» – 3:2.
Група «Б». «Вуліца Барыкіна» – «РАУС» – 4:0, КАФ «Смілавічы» – «Настаўнікі» – 6:1, «Вуліца Барыкіна» – «Юніёры» – 8:2, КАФ «Смілавічы» – «РАУС» – 3:3, «Юніёры» – «Настаўнікі» – 4:1, «Вуліца Барыкіна» – «Настаўнікі» – 7:2, КАФ «Смілавічы» – «Юніёры» – 2:3, «Вуліца Барыкіна» – КАФ «Смілавічы» – 2:4, «Юніёры» – «РАУС» – 2:6, «Настаўнікі» – «РАУС» – 0:5.
У фінальную частку турніру выйшлі па чатыры мацнейшыя каманды з груп. У групе «А» пятымі лішнімі апынуліся футбалісты «Агра-Бокса», у групе «Б» – «Настаўнікі».
На наступны дзень барацьба за ўзнагароды турніру прадоўжылася чвэрцьфінальнымі матчамі па сістэме «прайграў – выбыў»: першыя каманды адной групы згулялі з чацвёртымі другой, а другія – з трэцімі.
«Будаўнічы ліцэй» саступіў калектыву аматараў футбола «Смілавічы» – 3:6, «Ветэран» адолеў «РАУС» – 2:1, «Вуліца Барыкіна» не пакінула шанцаў «РАНС» – 4:0, а «Юніёры» перамаглі «Красную Ніву» – 5:3.







У першым паўфінале – «Ветэран» – КАФ «Смілавічы» – лік адкрыў смілаўчанін Ягор Раковіч, затым ветэраны, намаганнямі Максіма Чалядзінскага і Аляксандра Пачкоўскага, выйшлі наперад. Павел Клімовіч аднавіў раўнавагу – 2:2, аднак галы Аляксандра Тарлікоўскага і Антона Срыбненкі прынеслі перамогу «Ветэрану» – 4:2.
Другі паўфінальны матч паміж «Юніёрамі» і «Вуліцай Барыкіна» па напружанню і драматызму не саступаў фіналу. Першы тайм сустрэчы нечакана з буйным лікам 6:2 выйгралі юніёры (у іх чатыры мячы забіў Сяргей Якімцоў, два – Арцём Кацько, а ў «Вуліцы Барыкіна» двойчы вызначыўся Дзмітрый Чысты). Але пасля перапынку на пляцоўцы дамінавалі барыкінцы: па два мячы забілі Яраслаў Шкурко і Дзмітрый Чысты. У выніку – нічыя – 6:6, і лёс другога фіналіста вырашыла серыя пасляматчавых пенальці. Тут фартуна была на баку «Юніёраў».
У гульні за трэцяе сышліся «Вуліца Барыкіна» і КАФ «Смілавічы». Напачатку каманды абмяняліся галамі: першы мяч забіў смілаўчанін Аляксандр Хасяневіч, параўнаў лік Яраслаў Шкурко. Потым Хасяневіч зноў вывеў КАФ «Смілавічы» наперад – 2:1. Але на перапынак сапернікі пайшлі ўжо з перавагай барыкінцаў – 4:2 ( два мячы забіў Шкурко і адзін – Дзмітрый Новік). У другім тайме ўсё той жа Шкурко замацаваў поспех сваёй каманды – 5:2. Андрэй Суша скараціў разрыў у ліку, аднак Ігар Шмідаў усталяваў пераможны для «Вуліцы Барыкіна» канчатковы вынік гульні – 6:3.
А вось у фінальным матчы вострай барацьбы не атрымалася. Футбалісты «Ветэрана», прапусціўшы ў пачатку сустрэчы мяч ад Мікалая Курбанава, яшчэ ў першым тайме адказалі трапнымі ўдарамі Антона Срыбненкі, Аляксандра Пачкоўскага і Аляксея Кулікова. Яшчэ адзін мяч уляцеў у вароты «Юніёраў» ад свайго ж іграка.
А пасля перапынку ветэраны давяршылі разгром моладзі – 9:2 (двойчы вызначыўся Аляксандр Тарлікоўскі, па аднаму разу – Аляксей Кулікоў, Аляксандр Пачкоўскі і Максім Чалядзінскі, адзіны мяч у «Юніёраў – на рахунку Сяргея Якімцова).
Такім чынам, каманда «Ветэран» заваявала пераходны кубак турніру. Яго ўладальнікамі сталі Сяргей Купровіч, Вячаслаў Целяціцкі, Аляксей Сасункевіч, Уладзімір Тарасік, Юрый Курын, Яўген Тарнапольскі, Антон Срыбненка, Аляксандр Тарлікоўскі, Максім Чалядзінскі, Аляксандр Пачкоўскі і Аляксей Кулікоў.
Каманды-пераможцы і прызёры ўзнагароджаны Дыпломамі і медалямі.















Прызамі адзначаны: лепшы бамбардзір турніру – Яраслаў Шкурко («Вуліца Барыкіна»), лепшы нападаючы – Дзмітрый Чысты («Вуліца Барыкіна»), лепшы абаронца – Яўген Камісаранка (КАФ «Смілавічы»), лепшы ігрок турніру Юрый Курын («Ветэран»), лепшы малады ігрок – Сяргей Якімцоў («Юніёр»), самы вопытны ігрок – Аляксей Сасункевіч («Ветэран»), лепшыя ігракі ў камандах-фіналістах – Павел Клімовіч (КАФ «Смілавічы»), Дзяніс Трапашка («Вуліца Барыкіна»), Мікалай Курбанаў («Юніёры») і Сяргей Купровіч («Ветэран»). Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў Сяргей Качановіч («РАУС»).
Цырымонію ўзнагароджання правялі сыны Мікалая Міцкевіча Андрэй і Максім. Яны таксама ўручылі ігракам свае прызы і атрымалі памятны падарунак ад арганізатараў турніру.

