Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
16 марта 2021

«Мы — грамадзяне Беларусі»: у Дзень Канстытуцыі юным чэрвеньцам уручылі першыя пашпарты

У Дзень Канстытуцыі, 15 сакавіка, у раённым Цэнтры культуры і адпачынку адбыўся святочны канцэрт і ўручэнне пашпартоў юным жыхарам Чэрвеньшчыны.

Атрымаць найважнейшы дакумент у жыцці ў адно з галоўных святаў краіны пашчасціла шасці дзяўчатам і хлопцам.

Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”. З Днём Кастытуцыі моладзь павіншаваў старшыня райвыканкама Віталь Казлоў:

– Гэта свята – сімвал вольнай і моцнай дзяржавы, падмурак для развіцця краіны і павышэння якасці жыцця кожнага чалавека. Сёння мы выразна разумеем, як важна берагчы каштоўнасці, абвешчаныя Канстытуцыяй, і памятаць, што дабрабыт краіны залежыць ад нашых здольнасцей знаходзіць новыя рашэнні для стварэння інавацыйнай эканомікі, умацавання дэмакратычных інстытутаў, паляпшэння эфектыўнасці функцыянавання органаў улады. Сёння мы ўручаем пашпарты маладым грамадзянам нашага раёна. Лічу, што мы робім нямала для нашых дзяцей і моладзі. Ўмацоўваем матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі. Працуюць гурткі, секцыі, клубы па інтарэсах для ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення. Вырашаюцца пытанні арганізацыі вольнага часу працоўнай моладзі. Аднак не варта забываць пра галоўную мэту – выхоўваць у маладых людзей актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм і ўменне супрацьстаяць інфармацыйнай вайне, крытычна ацэньваць выклікі часу.

Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што моладзь унясе свой важкі ўнёсак ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы, у росквіт краіны і сваёй малой радзімы.
– Умацоўваючы патэнцыял свайго раёна, вобласці, краіны, мы ствараем умовы для жыцця і працы людзей, для шчаслівага будучага нашых дзяцей. Але якія б мы ні ставілі мэты, галоўным арыенцірам заўсёды былі і застаюцца людзі, – падкрэсліў ён.

Віталь Казлоў разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігарам Лаўрыненка ўручылі пашпарты і памятны падарунак – Канстытуцыю Беларусі – Аліне Свірыдовіч, Кіры Жданок, Івану Дзегцярову, Ксеніі Туравец, Максіму Лухверчыку і Рыгору Лабадзе.

Акрамя пашпартоў, у гэты дзень 15 навучэнцаў атрымалі білет Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, тым самым папоўніўшы шэрагі гэтай масавай моладзевай арганізацыі.

У адрас герояў свята гучала шмат цёплых слоў ад ганаровых гасцей, а таксама творчых віншаванняў ад прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі раёна.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс