Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

16 марта 2021

Дэпутат Ігар Лаўрыненка выказаўся ў падтрымку раённых газет

Гэтую тэму дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Чэрвеньскага, Бярэзінскага і Крупскага раёнаў Ігар Лаўрыненка закрануў днямі падчас сустрэчы з журналістамі газеты “Бярэзінская панарама”.

– Сёлета ў лютым я ўдзельнічаў у рабоце дыялогавай пляцоўкі ў Чэрвені, – распавёў ён. – Адным з пытанняў, якія там абмяркоўваліся, было стварэнне холдынгу з ліку раённых газет і “Мінскай праўды”. Але асабіста я лічу, што газета павінна быць раённай, заставацца бліжэй да людзей, якія жывуць у канкрэтным рэгіёне, адлюстроўваць мясцовыя падзеі.

Ці ёсць будучыня ў газеты? Абавязкова. І галоўная яе задача – знайсці людзей той канкрэтнай мясцовасці, дзе яна выдаецца, і несці запатрабаваную чытачамі інфармацыю. У раённых газетах, магчыма, не трэба асвятляць шырока тое, што друкуюць рэспубліканскія выданні, а аддаваць перавагу мясцовым навінам.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс