Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

25 марта 2021

Дырэктары дзяржаўных музеяў вобласці завіталі на Чэрвеньшчыну

Не толькі падсумаваць зробленае летась і акрэсліць задачы на сёлета, але і разгледзець новыя падыходы да арганізацыі працы сабраліся на выязной нарадзе ў Чэрвеньскім раёне дырэктары дзяржаўных музеяў Міншчыны.

Наш рэгіён быў абраны для такой сустрэчы невыпадкова. Чэрвень летась стаў адзіным месцам Беларусі, дзе справілі наваселле ў новым будынку раённага краязнаўчага музея. Акрамя таго, яшчэ два аб’екты – “Гасцёўня Станіслава Манюшкі” і “Прастора Хаіма Суціна”, прысвечаныя жыццю і творчасці сусветна вядомых кампазітара і мастака – ураджэнцаў старажытнай Ігуменшчыны, паспяхова працуюць у гарадскім пасёлку Смілавічы.

Падчас іх наведвання ўдзельнікі нарады пабачылі вартыя пераймання прыклады арганізацыі музейнай прасторы. У раённым музеі – гэта інтэрактыўныя элементы экспазіцыі і выкарыстанне сучасных аўдыявізуальных тэхналогій, у “Гасцёўні Станіслава Манюшкі” – удалае сумяшчэнне выставачных залаў з канцэртнай, што дае магчымасць ладзіць тут, акрамя экскурсій, іншыя культурныя мерапрыемствы. А сціплыя памяшканні “Прасторы Хаіма Суціна” абсталяваныя так, што прывабліваюць не толькі айчынных, але і замежных наведвальнікаў.

– Спадзяюся, што вопыт Чэрвеньскага раёна надасць новы імпульс працы музеяў Міншчыны, – адзначыла падчас нарады начальнік галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама Ала Шахоцька. – Сучасныя экспазіцыі, мультыкультурную прастору трэба рабіць дынамічнымі і мабільнымі. Яны павінны здзіўляць наведвальнікаў, адкрываць ім штосьці адметнае.

Гаворачы пра новыя формы працы, дырэктар Мінскага абласнога краязнаўчага музея Алена Чарнецкая прывяла ў прыклад праект музея ў Вілейцы па супрацоўніцтву з прыватнымі калекцыянерамі і цыкл выстаў аднаго дня ў Івянецкім музеі. А яшчэ яна распавяла аб тым, што зніжэнне наведвальнасці музеяў вобласці з-за неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі кампенсавалася летась актыўным развіццём іх сайтаў і старонак у сацыяльных сетках.

Намеснік дырэктара абласнога краязнаўчага музея па навуковай працы Эльвіра Яхімовіч засяродзілася на перспектывах аблічбоўкі музейных прадметаў, якая прадугледжваецца Дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі”, і выкарыстання ў музеях аўдыёгідаў для інвалідаў па зроку (паводле Дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона”).

Таксама на нарадзе ішла гаворка пра арганізацыю музейнымі ўстановамі экскурсійных маршрутаў з ухілам на культурныя і гістарычныя рэгіянальныя брэнды.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс