Падчас акцыі, мэта якой перад летнімі канікуламі напомніць грамадству аб небяспечных абставінах, якія могуць адбыцца ў жыцці, праводзяцца мерапрыемствы ў розных установах города і раёна. Школа № 3 г. Червеня — не выключэнне.

У спартыйным мерапрыемстве, якое ладзілі настаўнікі, бацькі і вучні пачатковых класаў, актыўны ўдзел прынялі: Кіра Мікульчык з 2 класа, ад сям’і Краўчанка (дзеці якой наведваюць 1 клас) маці Таццяна Міхайлаўна, сям’я Малеевых (бацька і сын з 4 класа), Арсеній Мікульчык разам з маці Валянцінай Аляксандраўнай (таксама з 4 класа), сям’я Сямёнавых з 2 класа. Начале з настаўнікам фізкультуры са шматгадовым вопытам Людмілай Няхай дзеці і дарослыя спаборнічалі ў розных конкурсах. Людміла Анатольеўна – прыклад аптымізму і любові да сваёй працы. Яе гучны голас дзержыць у струне дзяцей і бацькоў не толькі на гэтым мерапрыемствы, але і ў жыцці. Паболей бы такіх настаўнікаў. Дарэчы, яна пайшла ў першы класс менавіта гэтай школы, калі ўстанова толькі адчынілася ў 1962 г.
Разам з вучнямі выконвала спартыўныя заданні таксама настаўніца 2 класу Таццяна Віктараўна Шуканова. Гэтыя людзі – прыклад настаўнікаў таго веку, калі працавалі не толькі дзеля матэрыяльнай узнагароды, але і за ідэю.
Цікавыя мерапрыемствы з вучнямі праводзяць таксама настаўніцы першага класа Ірына Уладзіміраўна Іванова і другога – Таццяна Аляксандраўна Шамрук.
Кацярына Матусевіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 г. Чэрвеня

