Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

22 июня 2021

Так пачыналася вайна…

21 чэрвеня 1941 года дзве сяброўкі, Клава і Фрося, паспяхова здалі апошні экзамен за першы курс Крычаўскага дашкольнага педвучылішча.

Наперадзе – канікулы з хатняй ежай і вясковымі вечарынкамі. Абедзвюм у ліпені спаўнялася па 18 гадоў. Радасці не было мяжы.

Сабраўшы ў адзін клунак свае няхітрыя пажыткі, дзяўчаты развіталіся з гаспадыняй і адправіліся дахаты. Да Клавінай вёскі Рудні, якая знаходзілася на мяжы Крычаўскага і Клімавіцкага раёнаў, было дванаццаць кіламетраў. Паромная пераправа праз Сож, а далей – луг, балота, хмызнякі па ледзь непрыкметнай сцяжынцы. Ніякі транспарт ў гэтых мясцінах ніколі не хадзіў. Фрося збіралася заначаваць у сяброўкі, а назаўтра адправіцца да сваёй хаты. Гэта яшчэ васямнаццаць кіламетраў. Але найперш спяшаліся дзяўчаты ў вёску Каранец да знакамітай у тых мясцінах краўчыхі цёткі Варкі. Яна была стрыечнай сястрою Клавінай матулі. Адрэзы штапелю былі аддадзены ёй загадзя. Сёння ж вельмі хацелася забраць новыя сукенкі.

Каранец знаходзіўся крыху ўбаку, але гэта не бянтэжыла сябровак. Яны будавалі радасныя планы на лета, спявалі песні і звонка смяяліся. Ужо гналі з пашы кароў, калі дзяўчаты дабраліся да цёткі Варкі. Хлебасольная гаспадыня кінулася частаваць іх свежым шчаўем з хатняй смятанкай. Затым была вясёлая прымерка. Сукенкі кожнай падагналі па фігуры. Атрымалася вельмі прыгожа і дыхтоўна!

Заставалася прабегчы апошнія восем кіламетраў праз лес вузкай сцежкай. У лесе хапала ваўкоў, таму дзядзька Макар даў у рукі кожнай дзяўчыне сноп абмалочанага жыта. Напагатове былі і запалкі. Ваўкі, як вядома, баяцца агню.

Ноч была цёплая, зорная. Не сустрэўшы па шляху ваўкоў, Клава і Фрося шчасліва дабеглі да ўскрайку лесу. Спыніліся, перавялі дыханне, кінулі на дарогу непатрэбныя ўжо снапы. І бегчы б ім вузкай, звілістай каляінай хутчэй да хаты: заставалася ўсяго метраў сямсот. Але дзяўчаты чамусьці падпалілі кінутыя снапы…

Салома імгненна загарэлася. Амаль у тую ж хвіліну пачуўся незвычайны гул, які хутка нарастаў. Сяброўкі азірнуліся. Ад лесу на іх насоўвалася цёмная сцяна вышынёю да самага неба. Дзяўчаты, не памятаючы сябе ад страху, паімчалі ў бок вёскі. Фрося пачала адставаць. “Клавачка, не кідай!”, — са слязьмі залямантавала яна. “Чапляйся за клунак,” – крыкнула Клава. Спатыкаючыся, разбіваючы да крыві локці і каленкі, яны дабеглі да брамкі Клавінага селішча. Сабака Дазор не забрахаў, не выбег насустрач, як заўсёды. Ён жаласліва і спалохана скуголіў у будцы.

Калі і дзе спынілася цёмная сцяна, ніхто не заўважыў. Дзядзька Сямён, Клавін тата, адчыніў дзверы. У хаце запалілі святло, пачалі супакойваць дзяўчат, якіх ад страху білі дрыжыкі. На гадзінніку было пяць хвілін на першую. Да пачатку вайны заставалася чатыры гадзіны. Але пра гэта пакуль ведала толькі прырода.

Раніцай Фрося заспяшалася дадому. А бліжэй да абеду вёска ўжо пачула страшную навіну: пачалася вайна… Клава – Курачова Клаўдзія Сямёнаўна – была мая мама, а з Фросяй яны вучыліся ў адной групе і жылі на адной кватэры. Ні давучыцца, ні сустрэцца пасля вайны ім не давялося. Ды і не шукалі яны сустрэчы, бо былі іншыя клопаты. Але сустрэча была наканаваная нябёсамі.

Улетку 1977 года у нас заначаваў калега бацькі па працы ў меліярацыі. Звалі яго Стагначоў Іван Паўлавіч. За вячэрай мама ўзгадала падзеі той страшнай перадваеннай ночы. У яе сяброўкі Фросі было такое ж прозвішча як ў Івана Паўлавіча. Мужчына раптам заплакаў. Ён ведаў гэтую гісторыю. Фрося была яго сястрой. Праз два тыдні сем’і сябровак сустрэліся. Мяне ў гэты час дома не было. Працавала піянерважатай у лагеры. І потым, на жаль, я нічога не распытала ў матулечкі. Але 22 чэрвеня мы запалім на вокнах свечкі, успомнім усіх загінулых. Усіх, хто спазнаў тую бяду, хто выжыў і перамог. Мы успомнім гэты самы страшны дзень у годзе. Скажам дзецям і ўнукам, каб яны таксама памяталі і сваім дзецям расказалі. Каб не забываліся на ўрокі гісторыі, бераглі і шанавалі мір.

Наталля СІВАК, в. Заполле

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс