Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

03 августа 2016

Працоўны дэсант - у «Ганута-агра»

Каля 100 работнікаў апарата Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта, яго структурных падраздзяленняў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Зубара ў мінулую суботу дружна працавалі на расчыстцы былога  сада  гаспадаркі КСУП "Ганута Агра".

На гэтых здымках адлюстраваны моманты іх актыўнай работы. З энтузіязмам і бадзерым настроем мужчыны шчыравалі з электрапіламі і сякерамі, а жанчыны выносілі распілаваныя дрэвы і галлё, ачышчалі тэрыторыю ад кустоўя.

У гэты дзень навялі парадак на плошчы больш за дзесяць гектараў. Але работы тут яшчэ не завершаны. Таму старшыня райвыканкама Андрэй Зубар, дзякуючы ўсім за работу, зазначыў, што праз некалькі тыдняў давядзецца завяршыць у гаспадарцы распачатую справу. Ен таксама падкрэсліў, што такія працоўныя дэсанты трэба перыядычна праводзіць у нашым раёне. Падчас іх плануецца не толькі наводзіць парадак вакол вытворчых аб’ектаў, але і добраўпарадкоўваць тэрыторыі для правядзення спартыўных і турыстычных мерапрыемстваў.                                                               

Людміла РАБЕЦКАЯ.

Фота аўтара

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1703-pratso%D1%9Eny-desant-u-ganuta-agra.html#sigProId7c90184df5

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс