Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

01 сентября 2021

У Чэрвені прайшла раённая педагагічная канферэнцыя

У пярэдадзень новага навучальнага года педагогі Чэрвеньшчыны сабраліся на традыцыйную канферэнцыю, каб падсумаваць набыткі і акрэсліць планы на будучыню.

Добры настрой яе ўдзельнікам стварылі інтэрактыўныя пляцоўкі, што разгарнуліся пры ўваходзе ў будынак раённага Цэнтра культуры і адпачынку. Калектывы навучальных устаноў праз майстар-класы, гульні і фотазоны прадставілі на іх свае лепшыя напрацоўкі і дасягненні.

У пачатку канферэнцыі, якая сёлета праводзілася пад назвай “Адукацыйныя стратэгіі Чэрвеньскага раёна: інтэлект, творчасць, патрыятызм” гаворка ішла пра адзінства. Бо менавіта сёлетні год – Год народнага адзінства – з’яўляецца своеасаблівым мастком паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй краіны.

У мінулым навучальным годзе, дзякуючы адзінству педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў, дасягнуты значныя вынікі, якія яшчэ раз пацвердзілі, што якасць адукацыі і выхавання шмат у чым залежыць ад сумеснага плённага шчыравання.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Гадун. Ён падзякаваў усім работнікам сістэмы адукацыі за нялёгкую, але такую патрэбную грамадству працу, і выказаў упэўненасць, што педагогі зробяць усё магчымае для вырашэння галоўнай задачы – выхавання годных грамадзян краіны, сапраўдных патрыётаў нашай Радзімы.

Аляксандр Гадун уручыў нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыне Змачынскай, Ганаровыя граматы райвыканкама – настаўніцы СШ №2 г.п. Смілавічы Алене Кулага і намесніку дырэктара Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.Чэрвеня Анастасіі Лойка, Падзяку старшыні райвыканкама – загадчыку Запольскага ясляў-сада Алене Каток, Удзячныя лісты старшыні райвыканкама – педагогу Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п.Смілавічы, Таццяне Трыгубяк, загадчыку сектара адукацыі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ганне Савайтан, настаўніку фізічнай культуры і здароўя СШ №2 г.п. Смілавічы Сяргею Каральчуку і загадчыку ясляў-сада СШ №2 г. Чэрвеня Ірыне Кучынскай.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагародзілі дырэктара Чэрвеньскай СДЮШАР Ігара Філічонка, Удзячнымі лістамі старшыні раённага Савета дэпутатаў – трэнера-выкладчыка Чэрвеньскай СДЮШАР Юрыя Лейкіна і настаўніка СШ №1 г.п.Смілавічы Анатоля Шабусава.

Таксама педагогаў прывітала намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка. Яна ўручыла Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь дырэктару Турэцкай школы Антаніне Даўгалявец і настаўніку Лядзенскай школы Георгію Бабічу.

Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ўзнагародзілі настаўніцу СШ №4 г.Чэрвеня Наталлю Ашэйчык, настаўніцу гімназіі №1 г.Чэрвеня Таццяну Хомчык, педагога Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п.Смілавічы Марыю Бразоўскую, настаўніцу СШ №4 г.Чэрвеня Вераніку Шчурок і выхавальніцу ясляў-сада №1 г.п.Смілавічы Анжаліку Мацвеенка.

Начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Змачынская ў сваім выступленні падкрэсліла, што задача педагагічных работнікаў у новым навучальным годзе – зрабіць усё, каб школьнае жыццё для дзяцей было яркім і цікавым, каб яны вучыліся ў камфортных, бяспечных умовах і атрымлівалі якасныя веды. Гаворачы пра набыткі і дасягненні, яна адзначыла, што павышэнне якасці ведаў навучэнцаў павысіла і канкурэнтаздольнасць выпускнікоў раёна пры ўладкаванні ў жыцці. У прыватнасці, сёлета, у параўнанні з мінулым годам, павялічыўся працэнт паступлення вучняў ва ўстановы вышэйшай адукацыі з 45,2 да 53,3. Навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі годна прадставілі раён на конкурсах работ даследчага характару, дзе атрымалі 10 дыпломаў пераможцаў, а таксама на прадметных турнірах (5 дыпломаў) і алімпіядах (25 дыпломаў). Лідарамі па якасці адукацыі ў раёне з’яўляюцца гімназія, СШ №4 г.Чэрвеня і СШ №1 г.п. Смілавічы.

Адным з прыярытэтных накірункаў у сістэме выхаваўчай работы ўстаноў адукацыі Ірына Змачынская назвала грамадзянска-патрыятычнае і ідэалагічнае выхаванне.

– Апошнія падзеі ў краіне і свеце паказалі, што школа не можа быць па-за палітыкай, але палітыка ў школе можа быць толькі дзяржаўная, – сказала яна. – Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт.

Традыцыйна на канферэнцыі віталі маладых спецыялістаў, якія сёлета папоўнілі педагагічныя калектывы. Іх выклікалі на сцэну, далі шчырыя настаўленні і ўручылі памятныя падарункі.

Завяршылася вялікая педагагічная нарада канцэртнай праграмай самадзейных творчых калектываў і выканаўцаў устаноў адукацыі раёна.

Ігар АДАМОВІЧ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс