Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

06 сентября 2021

На Дзень ведаў у Хутарскую школу завітаў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімір Калтовіч

1 верасня ва ўсіх школах нашай неабсяжнай Радзімы прайшлі ўрачыстыя лінейкі. У гэты святочны дзень з раніцы ў Хутарскай школе гучала музыка, радасна вітаючы ўсіх вучняў,  іх бацькоў і гасцей.

Галоўныя героі свята – восем першакласнікаў Менавіта ў іх адрас гучала больш за ўсё віншаванняў і пажаданняў. Вядома, не абышлося без падарункаў. Самы галоўны – кніга «Беларусь – наша Радзіма”. Гэта падарунак ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Першакласнікі атрымалі яго з рук міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Калтовіча. Уладзімір Васільевіч павіншаваў усіх навучэнцаў і настаўнікаў са святам, пажадаў плёну ў вучобе, працы і падарыў школе кнігу-альбом “Спадчына Беларусі”

Шмат добрых пажаданняў выказала калектыву школы начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірыны Змачынскай.

Круг пашаны для першакласнікаў … Перадача сімвалічнага Ключа Ведаў ад выпускнікоў першакласнікам…

А пра пачатак новага навучальнага года абвясціў доўгачаканы школьны званок. Ён запрасіў вучняў на першы ўрок, прысвечаны Году народнага адзінства “У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны». Педагогі падрыхтавалі для навучэнцаў маршруты віртуальных падарожжаў, арганізавалі тэматычныя выставы і экспазіцыі.

Алена МАРЦІНОВІЧ, намеснік дырэктара Хутарскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс