У форуме патрыятычных сіл узяў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«Сёння мы ўпершыню ў гісторыі нашай дзяржавы адзначаем новае свята Беларусі – Дзень народнага адзінства. Мы адраджаем гэтым самым традыцыю ўспамінаць падзею, якая вярнула ўсім нам разрэзаную па жывому родную зямлю», — сказаў беларускі лідар у сваім выступленні.
На форуме адбылося ўрачыстае ўручэнне караваяў кожнай з абласцей, спечаных са збожжа, якое сабралі ўдзельнікі маштабнага патрыятычнага аўтапрабегу “Сімвал адзінства”. За 13 дзён, якія аўтакалона была ў дарозе, патрыёты праехалі каля 6,5 тысячы кіламетраў. Муку для караваяў атрымалі з новага ўраджаю, якім падзяліліся ўсе 118 раёнаў краіны.

Каравай Мінскай вобласці мелі гонар атрымаць ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Патрыёты Беларусі” сябры Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. 18 верасня яго перадалі ў Чэрвеньскі псіханеўралагічны інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

