Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 сентября 2021

У вёсцы Грабянец Чэрвеньскага раёна мясцовая бібліятэка-клуб наладзіла народнае гулянне “Бульбафэст”

Бібліятэкар Святлана Пархамовіч распавяла адкуль прыйшла да нас бульба і пазнаёміла з бульбянымі рэкордамі. Цудоўна прачытала вершы пра бульбу Алеся Шчакала, якая дапамагала весці свята. Эмацыйна віталі ўдзельнікі “Бульбафэсту” ўсходні танец ў выкананні жыхаркі Грабянца Арменуі Мкртчан. Добраму настрою таксама спрыялі песні салістаў раённага Цэнтра культуры і адпачынку Вольгі Лаўніковіч, Міхаіла Шчэрбача і Андрэя Хурсевіча.

На працягу ўсяго фэсту можна было паласавацца беларускімі стравамі і прысмакамі. Пачастункі перамяжоўваліся з віктарынамі пра бульбу і гісторыю тутэйшых мясцін.

22 9 21 022

Удалым аздабленнем свята сталі шыкоўная мастацкая кампазіцыя з новага ўраджаю “Дарункі восені”, пляцоўка “Гульнявы падворак”, выставы-інсталяцыі з падручнага матэрыялу. Прыемна было пазнаёміцца з вырабамі мясцовых жыхароў і набыць патрэбныя рэчы. Тут былі і ўпрыгажэнні з бісеру, і вырабы з ласкутоў, і травяныя чаі ад Васілінкі, і мёд ад Андрэя Баброўскага. У памяшканні бібліятэкі працавала выстава чайнікаў і самавараў розных часоў. А жыхарка Грабянца Алена Валасянкова-Галкіна наладзіла дэгустацыю чаю з лісця вішні, маці-мачахі, донніку і пялёсткаў ружы… Яе дачушка Васіліса прадставіла выставу-вернісаж сваіх малюнкаў з краявідамі роднага краю.

22 9 21 023

Сярод гасцей была і старшыня Чэрвеньскага сельвыканкама Наталля Свірыдовіч, якая брала самы непасрэдны ўдзел у арганізацыі “Бульбафэсту”. Адзначаць свята бульбы стала для Грабянца ўжо добрай традыцыяй. Пра гэта нагадала фотавыстава, на якой размясцілі здымкі з “Бульбафэсту” за папярэднія тры гады.

Галіна НІЦІЕЎСКАЯ, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс