Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
30 августа 2016

Мясцовая ўлада

АБ ЗДАБЫТКАХ І ПРАБЛЕМАХ ішла ў мінулую пятніцу  размова на сумесным пасяджэнні райвыканкама і  рэгіянальным сходзе дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў  27 склікання, абмяркоўваючы пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за  мінулы год і першае паўгоддзе  сёлетняга.

Удзел бралі  дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў,  прадстаўнікі органаў тэрытарыяльнага самакіравання, кіраўнікі арганізацый раёна, члены раённага выканаўчага камітэта. У ліку гасцей --  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь Лілія Мароз, старшыня праўлення Мінскага аблспажыўтаварыства Валерый Марынічаў.

Старшыня раённага  Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік, якая распачала  сход, нагадала аб цесным ўзаемадзеянні  органаў выканаўча –распараджальнай ўлады і  мясцовага кіравання  і самакіравання. ” Гэтаму яскрава сведчыць сённяшняе мерапрыемства – сумеснае пасяджэнне райвыканкама і рэгіянальны сход дэпутатаў, дзе будзе абмеркавана адно з  важных пытанняў, “ -- зазначыла яна.

Перш, чым пазнаёміць прысутных з вынікамі  сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год і першае паўгоддзе сёлетняга старшыня райвыканкама Андрэй Зубар  адзначыў важнасць перыяду, падчас якога  ладзіцца мерапрыемства – падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Рэспублікі.  “Ад таго, які выбар мы зробім і хто будзе прадстаўлены ў прадстаўнічым і заканадаўчым органе краіны, у многім будзе залежаць далейшае развіццё рэспублікі і нашага раёна ў тым ліку”, -- сказаў ен. 

Затым старшыня райвыканкама спыніўся на выніках работы ўсіх галін народнай гаспадаркі раёна. У прыватнасці, сканцэнтраваў увагу на тым, што нягледзячы на шэраг аб’ектыўных і суб’ектыўных  прычын, уплыву знешніх фактараў эканоміка раёна захавала свой народнагаспадарчы комплекс, вытворчыя калектывы і сацыяльную стабільнасць. Свае словы  падмацаваў фактамі. Так, у мінулым годзе было забяспечана выкананне  такіх прагнозных паказчыкаў, як  тэмп росту экспарту тавараў – ен склаў 168,6 працэнта, аб’ем будаўніча-мантажных работ забяспечаны на ўзроўні 131,2  працэнта. Выкананы паказчыкі па энергазберажэнню, заданне па ўводу жылля. Павялічыўся аб’ем інвестыцый у асноўны капітал.  Сёлета  са значным перавышэннем забяспечана выкананне прагнозных паказчыкаў  па экспарту тавараў і паслуг: 148,4 працэнта і 272,8 адпаведна пры прагнозе 101 і 109 працэнтаў.

Радуюць сваімі поспехамі і аграрыі, асабліва сёлета. Забяспечана зніжэнне затрат на 1 рубель прадукцыі на 17,6 працэнтў. Атрымана выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на суму больш 277 млрд. рублеў, або 119 працэнтаў да адпаведнага ўзроўню мінулага года.  Павялічылася амаль на 25 працэнтаў прадукцыйнасць працы  сельскагаспадарчай галіны і склала 24 працэнты на аднаго працуючага ў адпаведнасці да аналагічнага перыяду мінулага года. Ва ўсіх сельгасарганізацыях атрыманы прыбытак ад рэалізацыі малака. Развіваецца  прамысловасць раёна. Сёлета за паўгоддзе  ў развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы  прадпрыемствамі  ўсіх форм уласнасці інвесціравана 127,7 млрд. рублёў.  Прыцягваюцца і замежныя інвестыцыі. За кошт іх працягваецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекту пад выпуск  фармацэўтычнай прадукцыі ў г.п. Смілавічы.

Паступова павялічваюцца аб’емы  вытворчасці прадукцыі.  Так, ў параўнанні з мінулым годам Чэрвеньская друкарня забяспечыла  тэмп росту  ў супаставімых цэнах 108,7 працэнта , Чэрвеньскі дрэваапрацоўчы камбінат-- 115,3, Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка  --108,4.

Старшыня райвыканкама падрабязна спыніўся  на будаўнічай галіне. За апошнія гады ў гэтай сферы было зроблена нямала. Пабудаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом у г.п. Смілавічы, 24-кватэрны ў г. Чэрвені, дзіцячая пляцоўка ў Чэрвені. У далейшых планах --  будаўніцтва 50-кватэрнага жылога дома ў г.п. Смілавічы, 80-кватэрнага  і 40- кватэрнага сацыяльных жылых дамоў   у Чэрвені, 4-кватэрнага ў аграгарадку Турэц, двух аднакватэрных у аграгарадку Заполле. Плануецца рэканструкцыя сістэмы водазабеспячэння  ў г.п. Смілавічы, капітальны рамонт артсвідравіны ў в. Гудавічы.

Істотную ролю ў развіцці эканомікі раёна і сацыяльным жыцці жыхароў адыгрывае прадпрымальніцтва.  За мінулы год імі было створана 270 новых рабочых месцаў. З гэтага сектара за паўгода  ў раённы бюжэт паступіла 55,5 працэнта  падаткаў.  Па выніках мінулага года раён прызнаны  лепшым  для вядзення бізнесу ў Беларусі. 

Праінфарміраваўшы аб  дасягненнях у рэальнай сферы эканомікі, старшыня райвыканкама спыніўся на выніках і ў сацыяльнай сферы.

Але нягледзячы на немалыя дасягненні  за паўтара года, ёсць і праблемныя пытанні, якія патрабуюць вырашэння. Для будаўнічай галіны  важнай задачай з’яўляецца навучыцца якасна працаваць. Для прамысловага комплексу – актывізаваць работу маркетынгавых служб, развіваць і ўдасканальваць  тавараправадную сетку,  зніжаць сабекошт прадукцыі. У аграпрамысловым комплексе – павелічыць прадукцыйнасць дойнага статку, вытворчасць малака, знізіць затраты  і выйсці на рэнтабельнасць.

“Патэнцыял для вырашэння гэтых задач у нас есць, -- зазначыў старшыня райвыканкама. – І мы зробім усе магчымае, каб сёлета па выніках года атрымаць бонус у 100 млрд. рублёў ад старшыні Мінаблвыканкама на далейшае развіццё раёна. Рэзервы  для гэтага ў раёне есць.”

Затым аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання  па вырашэнню пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва праінфармавала Валянціна Тарасік. Яна адзначыла, што Чэрвеньскі  раённы Савет  дэпутатаў сумесна з   раённым выканаўчым камітэтам зыходзіць у першую чаргу з інтарэсаў грамадзян. Вялікую дапамогу ў гэтым аказваюць старасты вёсак, якія  з”яўляюцца не толькі звязваючым  звяном паміж насельніцтвам і органамі дзяржаўнай улады, але і ініцыятарамі, выканаўцамі мясцовых пачынанняў.

Увагу прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў спыніла на асноўных пытаннях, якія пастаянна знаходзяцца ў полі зроку дэпутатаў:  работа па выкананню патрабаванняў Дэкрэта №18  па выяўленню і ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы,  абароне жыллёвых правоў непаўналетніх, прафілактыцы сямейнага недабрабыту,  навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, уцягненне ў сельскагаспадарчы абарот пустуючых земляў.

Напрыканцы Валянціна Тарасік зазначыла, што аб дзейнасці раённага і сельскіх Саветаў, райвыканкама жыхары  мяркуюць не толькі па колькасці прынятых рашэнняў , а перш за ўсё, як яны ажыццяўляюцца, а гэта значыць, па канкрэтных справах.

З цікавасцю  выслухалі  прысутныя  выступленне дэпутата Калодзежскага Савета дэпутатаў Марыну Касцяневіч, якая падзялілася  вопытам работы з насельніцтвам, а таксама просьбу дэпутата Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў  Юрыя Смаленскага аб дадатковым фінансаванні для заканчэння рамонту вуліцы  М.Горкага ў г.п. Смілавічы.

Сярод абмеркаваных  пытанняў была і работа па ўдасканальванню прымаемых у парламенце законапраектаў. Пра гэта праінфармавала Лілія Мароз. Яна таксама заклікала дэпутатаў раённага ўзроўню прымаць актыўны ўдзел у іх распрацоўцы, уносіць свае прапановы і меркаванні.

Людміла  РАБЕЦКАЯ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс