Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

05 сентября 2016

Датэрміновае галасаванне пачынаецца 6 верасня

6 верасня  2016 года ўчасткі для галасавання па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымуць першых выбаршчыкаў, якія пажадаюць прагаласаваць датэрмінова.

Такая норма вызначана артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для грамадзян, якія па розных прычынах не змогуць прыйсці на выбарчыя ўчасткі  непасрэдна ў дзень выбараў. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычыны, па якой чалавек не можа прыйсці ў памяшканне для галасавання 11 верасня, не патрабуецца.

Датэрміновае галасаванне праводзіцца з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у памяшканні выбарчай камісіі ў прысутнасці не менш двух членаў участковай камісіі. Выбаршчык, які атрымаў бюлетэнь, распісваецца ў спісе выбаршчыкаў і ўказвае дату датэрміновага галасавання.

У членаў участковых камісій, якія прысутнічаюць на выбарчых участках, кожны выбаршчык мае права  атрымаць кансультацыю аб парадку запаўнення бюлетэня для галасавання, а таксама па ўсіх іншых пытаннях, што датычаць выбарчага права.

Застаецца нагадаць, што датэрміновае галасаванне працягнецца да 10 верасня ўключна, а 11 верасня – асноўны дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс