На працягу дня неабыякавыя жыхары раёна прыносілі і прывозілі ў Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва малако, хлеб, кансервы, іншыя прадукты харчавання. Раніцай у панядзелак гуманітарны груз адправілі на мяжу.

Як распавяла старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні райвыканкама Лідзія Шчацінка, актыўнасць людзей вельмі ўразіла.

– Шмат хто адгукнуўся на наш заклік, – адзначыла яна. – Гэта грамадскія арганізацыі, працоўныя калектывы, сярод якіх варта асабліва вылучыць сацыяльную сферу.

Дзякуй усім і кожнаму паасобку за неабыякавае стаўленне да чужой бяды. Разам мы – сіла.


