Ён ўпершыню аддае свой голас у падтрымку кандыдата. Андрэй са шматдзетнай сям’і. Пасля заканчэння вучылішча працуе ў мясцовай гаспадарцы на трактары МТЗ -82. Хвалюецца. Старшыня камісіі Алена Карповіч і сакратар Святлана Станкевіч падрабязна тлумачаць што і як патрэбна рабіць. Члены выбарчай камісіі падрыхтавалі падарункі для тых, хто ўпершыню будзе прымаць удзел у выбарах. Такіх на Руднянскім участку пяцёра. Усе падцвердзілі намер прыйсці на выбары.
Галіна ГАМЕЗА.
На здымку Андрэй Ганчарык разам са старшыней выбарчай камісіі Аленай Карповіч і сакратаром Святланай Станкевіч, якія павіншавалі яго са знамянальнай датай і ўручылі кветкі і падарункі

