Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 836.

11 сентября 2016

За свайго кандыдата галасуе адна са старэйшых жыхароў вёскі

Самай першай прыйшла на Руднянскі выбарчы ўчастак падчас датэрміновага галасавання адна са старэйшых жыхароў вёскі Рудня Таццяна Раманаўна Ляпёшка

image001 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy copyНа лес гэтай маленькай жанчыны выпала шмат выпрабаванняў. Яна – малалетні вязень часоў Вялікай Айчыннай вайны. У 16 гадоў разам з іншымі аднавяскоўцамі звезлі яе фашысты ў далёкую Баварыю. Суткамі працавала на нямецкага бауэра, даглядаючы жывёлу. Толькі ў сорак пятым годзе ўбачыла родную старонку ды абняла родных. Пасля вайны  ажыццявіла  сваю мару з дзяцінства – атрымаць адукацыю. Скончыла курсы бухгалтараў. Пачала працаваць ў родным калгасе імя Мічурына і адначасова  вучылася завочна ў  Навапольскім сельскагаспадарчым тэхнікуме.
Напэўна, так было наканавана лёсам пражыць ёй у адзіноце. Не, яна ніколі не заставалася сам-насам са сваімі турботамі,  хваробамі, клопатамі. Заўсёды побач былі аднавяскоўцы, суседзі, браты з іх сем”ямі. Але сваёй сям”і ў яе так і не склалася. Не было каму аддаць сваю пяшчоту, да каго прытуліцца. Таму ўсё сваё жыццё яна прысвяціла роднай гаспадарцы. Адсюль выйшла і на заслужаны адпачынак. Прафесія бухгалтара заўсёды патрабавала ад яе дакладнасці, дысцыпліны, абдуманых рашэнняў. Гэтыя рысы засталіся ў Таццяны Раманаўны і па сённяшні дзень. А яшчэ – вернасць свайму грамадзянскаму абавязку. Таму нават у  91 год яна вырашыла не чакаць, калі да яе дамоў завітаюць члены выбарчай камісіі, а прыйшла сама на ўчастак  аддаць свой голас за ўпадабаўшага кандыдата.

Галіна Гамеза. Фота аўтара.

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс