Гэтыя дні хвалюючыя для яе па-асабліваму: дачка выступае на шостых для сябе Паралімпійскіх гульнях. У сталіцы Бразіліі Рыа-дэ-Жанэйра Людміла спаборнічае ў акадэмічным веславанні на байдарцы-адзіночцы. Учора яна выйшла ў фінал “А”, удзельнікі якога акурат у дзень выбараў разыграюць медалі.
— Так склалася традыцыйна, што мы не турбуем Люду тэлефанаваннямі падчас спаборніцтваў, – кажа Галіна Пятроўна. – Падрыхтоўка да стартаў патрабуе максімальнай канцэнтрацыі і нічога не павінна адцягваць увагу. Але ведаю: дачушка хвалюецца не менш, чым мы тут за яе. Упэўнена, яна будзе з усіх сіл старацца паказаць тое, на што сёння здольная, каб выступіць годна. Разам з тым, варта ўсведамляць, што да гэтага ж імкнуцца ўсе саперніцы Люды. Медалёў ўсяго тры, а жадаючых іх заваяваць шмат.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

