Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

12 сентября 2016

На выбарчым участку — Герой Сацыялістычнай Працы

Аддаючы свой голас за аднаго з кандыдатаў на Любішынскім выбарчым участку №65, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой сацыялістычнай працы з 1966 года Пётр Васільевіч Варабей  сказаў: “Добра ведаю, што такое вайна. Таму галасую за мір, за моцную, прыгожую і багатую Беларусь!”

Пётр Васільевіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў байцом атрада імя Фрунзе брыгады “Чырвоны Сцяг”, уваходзіў у групу падрыўнікоў. Пры злучэнні з рэгулярнымі часткамі арміі вызваляў Чэрвень. Быў прадстаўлены да баявога медаля, які атрымаў на партызанскім парадзе ў Мінску ў ліпені 44-га. Пасля параду з групай партызан у складзе 23-й гвардзейскай танкавай брыгады ўдзельнічаў у прарыве пад горадам Кнышын у Польшчы. Вызваляў польскія гарады, фарсіраваў раку Нарэў. У адным з баёў атрымаў раненне. Узнагароджаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны”, “За адвагу”, ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

З 1948 года на працягу 30 гадоў працаваў у Чэрвеньскім лесмпрамгасе. Працалюбівага і стараннага рабочага прызначылі кіраваць брыгадай. З таго часу брыгада Вараб’я з’яўлялася перадавой. У вытворчасць укараняліся перадавыя тэхналогіі лесанарыхтовак і новыя агрэгатныя самапагружальныя машыны.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс