Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

12 сентября 2016

90-гадовы юбілей сустрэў у дзень выбараў

11 верасня, ветэрану вайны і працы  Івану Сямёнавічу Ражкову споўнілася 90 гадоў.

З гэтай нагоды павіншаваць  яго завіталі старшыня Чэрвеньскага раённага Савета ветэранаў вайны і працы Іван Ладуцька, старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская, а таксама члены  выбарчай камісіі.

Нарадзіўся Іван Сямёнавіч у Стаўрапальскім крае. На фронт трапіў ў 1943 годзе. Ваяваў на першым Беларускім фронце. З баямі прайшоў усю Польшчу. Фарсіраваў Одэр. Быў цяжка паранены, шмат лячыўся па шпіталях.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалём “За двагу”, медалём Жукава. Мае знак “Ветэран вайны” і шматлікія юбілейныя медалі.
Пасля вайны застаўся ў Чэрвеньскім раёне, тут ажаніўся. Больш трыццаці гадоў адпрацаваў рабочым ў леспрамгасе. Пасля пенсіі яшчэ працаваў рабочым у эксперыментальнай базе “Натальеўск”.

Добрасумленная мірная праца ветэрана вайны таксама не засталася па-за ўвагай. Узнагароджаны медалём “За трудовое отличие”, медалём “Ветеран труда”, у 1968 годзе яму прысвоена званне і ўручаны знак “Почётный мастер заготовок леса и лесосплава”, быў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва.

У дзень юбілею віншавалі  Івана Сямёнавіча таксама дзеці, унукі і праўнукі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс