Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

20 сентября 2016

У аграгарадку Ляды гуляла свята

Ясны сонечны суботні вераснёўскі ранак ствараў святочны настрой. 

Прыгожая, уся ў кветках і зелені, школьная тэрыторыя сустракала гасцей. На свята сабралася ўся вёска, прыехалі жыхары з суседніх вёсак, дзеці, ўнукі, праўнукі, родныя і сябры жыхароў аграгарадка.

Пачас свята ўшанавалі самых старэйшых жыхароў вёскі. Гэта ветэран Вялікай Айчыннай вайны Казімір Вяржбіцкі, якому споўнілася 92 гады, Софья Расолька, ёй 91 год, Рэгіна Бабіч і Ніна Плячэнка, ім па 87 гадоў, Леанід Халадзінскі, яму 86 гадоў. Усе ветэраны атрымалі падарункі і кветкі.

Дружнымі апладысментамі сустракалі самую маленькую жыхарку аграгарадка ляды - Волечку Бабіч. Ёй споўніўся толькі месяц. Падарунак атрымала яе мама – Кацярына.

Не засталіся без увагі шматдзетныя маці: ордэнаносная Ванда Марціновіч, якая нарадзіла і выгадавала пяцёра дзяцей. Сям’я Бурых - Аляксея і Ілоны – прызнана лепшай. У ёй гадуецца трое дзяцей.

Людзі ішлі на свята з пачастункамі. Арганізавалі прыгожыя сталы са смачнымі стравамі, якімі ўдзельнікі свята маглі паласавацца.

Працаваў гандаль, дзіцячыя атракцыёны. Вучні Лядзенскай школы прапаноўвалі ўдзельнікам свята беспройгрышнае лато, ганлявалі сваімі вырабамі з дрэва.

Парадаваў прысутных вялікі канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў: вакальнай групы “Квецень”, трыа з Шасціснопскага Дома культуры, сямейнага дуэта Валерыі і Ігара Гарашчук, Надзеі Чарніцкай, вучаніцы Лядзенскай школы Ганны Біруля, танцавальнага калектыву “Купалінка” і самадзейных артыстаў – гасцей свята з г.Беразіно.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.

Фота Марыны ПАТАПЕНКА

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1854-u-agragaradku-lyady-gulyala-svyata.html#sigProId5536f8316e

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс