Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 837.

21 января 2022

Футбаліст з Чэрвеня Яўген Яблонскі пакінуў БАТЭ (Барысаў)

У паведамленні афіцыйнага сайта ФК БАТЭ гаворыцца: “Выхаванец нашага клуба ў 2012-14 гадах практыкаваў у дублі, а з лета-2014 стаў футбалістам асновы.

З прозвішчам Яблонскага звязаны яркія старонкі біяграфіі «жоўта-сініх». Разам з БАТЭ ён двойчы прабіваўся ў асноўную сетку Лігі чэмпіёнаў і выступаў у яе групавых турнірах (2014, 2015), двойчы гуляў у групах Лігі Еўропы (2017, 2018).

Яблонскі – пяціразовы чэмпіён Беларусі (2014-18), трохразовы ўладальнік Кубка краіны (2015, 2020-21), трохразовы ўладальнік Суперкубка Беларусі (2015-17), трохразовы сярэбраны прызёр чэмпіянату (2019-21). Тройчы ўключаўся ў спіс «22 лепшых футбаліста чэмпіянату» (2019-21), а па выніках мінулага сезону (2021) прызнаны лепшым паўабаронцам вышэйшай лігі. Гуляючы за БАТЭ, спачатку стаў іграком маладзёжнай зборнай Беларусі (2014-16), а затым і нацыянальнай каманды (2019-21).

У суме за ўсе гады ў БАТЭ (2014-21) у актыве Яблонскага 259 афіцыйных матчаў (170 пераможных), 14 галоў і 13 выніковых перадач.

ФК БАТЭ дзякуе Яўгену за значны ўклад у дасягненні нашага клуба і жадае яму поспехаў у далейшай кар’еры!”

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс