Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

10 октября 2016

Пачынаецца ацяпляльны перыяд

Раённы выканаўчы камітэт на гэтым тыдні прыняў рашэнне «Аб пачатку ацяпляльнага перыяду і ўключэнні сістэм ацяплення».

Ім прадугледжана ўключаць сістэмы ацяплення з 7 кастрычніка ў наступнай чарговасці пры ўстанаўленні тэмператур вонкавага паветра: для медыцынскіх устаноў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, школ і дашкольных устаноў, музеяў, дзяржаўных архіваў, бібліятэк – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 10 градусаў і ніжэй; для жыллёвага фонду, інтэрнатаў, гасцініц, навучальных устаноў – пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак плюс 8 градусаў і ніжэй; для грамадскіх, адміністрацыйных будынкаў, прамысловых прадпрыемстваў і іншых аб’ектаў – па ўзгадненню з энергазберагаючай арганізацыяй пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд гэтых аб’ектаў, зарэгістраваных у органе Дзяржэнерганагляду, і пасля уключэння ацяплення жылых дамоў.

Згаданым рашэннем таксама вызначана, што пры сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра больш за плюс 10 градусаў ацяпленне памяшканняў ажыццяўляецца ў рэжыме прапальвання з максімальным выкарыстаннем мясцовых відаў паліва і забеспячэннем аператыўнага рэгулявання падачы цеплавой энергіі, уключаючы ручны рэжым, з мэтай падтрымання тэмпературы жылых памяшканняў у межах санітарных нормаў у перыяды рэзкіх павышэнняў тэмпературы вонкавага паветра.

І. УЛАДЗІМІРАЎ

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс