Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

12 октября 2016

Стартаваў асноўны конкурс мясцовых ініцыятыў у Чэрвеньскім районе

Чарговае ПАСЯДЖЭННЕ ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ па рэалізацыі  ў нашым раёне  праекта ЕС-ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь” адбылося ў мінулы аўторак.

Нагадаем, што напачатку года Каардынацыйны Савет Праекта ЕС-ПРААН зацвердзіў 30 пілотных раёнаў для ўдзелу ў рэалізацыі  мерапрыемстваў па ўкараненню тэрытарыяльна-арыентаванага падыходу і правядзення  Асноўнага конкурсу мясцовых ініцыятыў. Наш раён “прабіўся” ў лік гэтых раёнаў  Беларусі. Акрамя нас, з Мінскай вобласці ў спіс трапілі таксама Вілейскі, Мінскі, Валожынскі і Клецкі раёны.

Падобныя праекты нясуць  вялікую карысць для раёна, таму што накіраваны  на развіццё малых гарадоў, сельскіх тэрыторый, актывізуюць дзейнасць  мясцовай улады, грамадскасці і асобных грамадзян. Праект – гэта не толькі рэалізацыя неабходных раёну ідэй, гэта яшчэ і добры задзел    прыцягнуць сродкі ў раён у будучым.

Як адзначыла старшыня ініцыятыўнай групы Ала Шахоцька, якая праводзіла пасяджэнне, фінансавыя сродкі  на рэалізыцыю мясцовых ініцыятыў  прадастаўляюцца ЕС з бюджэту Праекта ў рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі.  Агульны аб’ем фінансавання  для нашага раёна склаў 53 тысячы 920 доллараў ЗША, а сума адной мясцовай ініцыятывы (аднаго праекта) не павінна будзе перавысіць 28 тысяч долараў. Адной з умоў фінансавання з”яўляецца  таксама і тое, што арганізацыя, якая выступіла з ініцыятывай, павінна забяспечыць сафінансаванне ў памеры 10 працэнтаў  ад агульнага кошту свайго праекта.

Члены ініцыятыўнай групы абмеркавалі і зацвердзілі таксама Палажэнне аб конкурсе і склад  конкурснай камісіі, у якую ўвайшлі адзін прадстаўнік  раённага выканаўчага камітэта, рэгіянальны каардынатар па Мінскай вобласці Аляксандр Шаўчук і тры кіраўнікі арганізацый нашага раёна.

Таксама падчас пасяжэння былі вызначаны прыярытэты развіцця раёна, якія могуць з”явіцца накірункамі для атрымання заяў на конкурс і атрымання фінансавай падтрымкі. Так, прапаноўваліся  праекты па рэканструкцыі помнікаў гісторыі і культуры, адраджэнню традыцый, стварэнню ўмоў для развіцця школьнікаў і дзяцей дашкольнага ўзросту, добраўпарадкаванню дзіцячых пляцовак, павышэнню якасці медыцынскіх паслуг  за кошт  набыцця спецыяльнага абсталявання. 

Падрабязнасці аб конкурсе мясцовых ініцыятыў, Палажэнне аб парадку яго правядзення і форма конкурснай заявы будуць размешчаны на сайце райвыканкама.  

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1935-chargovae-pasyadzhenne-initsyyaty%D1%9Enay-grupy.html#sigProId5765de7124

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс