Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

12 октября 2016

«Віват, культура!»

Пад такой назвай адбылася напярэдадні прафесійнага свята Дня работнікаў культуры святочная цырымонія ўзнагароджання.

Яна аб'яднала тых, чыя праца сваім невычэрпным натхненнем і служэннем мастацтву напаўняе незабыўнымі ўражаннямі кожны дзень нашага жыцця.

Віншавалі ў гэты дзень усіх работнікаў культурна-асветніцкіх устаноў, музеяў і бібліятэк, кіраўнікоў і педагогаў дзіцячых школ мастацтваў, народных творчых калектываў, удзельнікаў аматарскіх аб'яднанняў і мастацкай самадзейнасці раёна.

Мерапрыемства адкрыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Лідзія Шчацінка, якая павітала і павіншавала ўдзельнікаў свята. Затым адбылося ўзнагароджванне, якое праходзіла ў шасці намінацыях. Першая - "Аптэка душы" была прызначана бібліятэкарам. У ёй Граматы, Падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі Святлана Ждановіч, Святлана Панцялеева і Вольга Стрыжанкова.

Намінацыя "Сур'ёзныя адносіны" была прызначана аматарам мастацкай самадзейнасці. Граматамі і Падзякамі аддзела адзначана праца  Галіны Зяневіч, Міхаіла Щчэрбача, Таццяны Мыртынчык, Анатолія Кеда, Алены Снытковай, Андрэя Хурсевіча, а таксама ўдзельнікаў народнага калектыву "Вербніца".

Галоўнага захавальніка краязнаўчага музея Галіну Кузьміну адзначылі ў намінацыі "Захавальнікі таямніц". Намінацыя "Байцы нябачнага фронту" прысуджана тым, каго ніколі нябачна на сцэне, але без працы гэтых людзей немагчыма ні адно мерапрыемства. Падзякі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымалі Святлана Савошчык і Дзяніс Жукаў, а ў намінацыі "Кузня талентаў" -- Святлана Кузьміч, Лілія Ларыёнава, Валерыя Цімохіна і Аляксандр Вавілаў.

У намінацыі "Моцны арэшак" Ганаровымі Граматамі галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры па справах моладзі Мінаблвыканкама ўзнагародзілі Алену Забаронак, Ігара Гарашчука, Вольгу Юркевіч, Алену Шут, Галіну Ніціеўскую, Мікалая Осіпчыка, Віталія Чарнаўца, Ганаровымі Граматамі Чэрвеньскага райвыканкама ўзнагародзілі Аксану Каленік, Ірыну Краснагір і Таццяну Савонаву, Падзякай Чэрвеньскага райвыканкама адзначаны Сафія Андрончык, Святлана Разумоўская, Таццяна Пянкрат і Святлана Вайцяховіч.

Афіцыйная частка мерапрыемства завяршылася канцэртам. Таксама з нагоды прафесійнага свята каля раённага Цэнтра культуры і адпачынку была пасаджана алея, дзе кожная расліна з'яўляецца сімвалам устаноў культуры раёна. 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://cherven.gov.by/ru/novosti-rajona/item/1939-vivat-kultura.html#sigProIda32dd5fd0a

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс