Режим работы
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID 831.

13 октября 2016

На пастамент — з мінулага стагоддзя

Уезд на аўтавакзал у Чэрвені ўпрыгожыў рэтрааўтамабіль “Масквіч-401”.

Як распавёў “Раённаму весніку” вядучы інжынер чэрвеньскага аўтапарка №20 Мікалай Сцяпанаў, ідэя яго ўстаноўкі належыць старшыні райвыканкама Андрэю Зубару, які ўбачыў гэтую машыну на адным з падворкаў у вёсцы Пальчык. Гаспадар рарытэтнага аўто Сяргей Несцярэнка пагадзіўся бязвыплатна перадаць яго аўтатранспартнай арганізацыі.

Рэстаўрацыяй “Масквіча”, якая сярод іншага ўключала ў сябе зварачныя работы, шпаклёўку, грунтоўку і афарбоўку, займаліся работнікі кузаўнога цэха аўтапарка – газаэлектразваршчык Віктар Грыцкевіч і бляхар Мікалай Баркун, а таксама вадзіцель аўтобуса Віталь Маковіч.

Паводле слоў Мікалая Сцяпанава, у перспектыве на тэрыторыі вакзала плануецца ўстанавіць яшчэ адзін рэтрааўтамабіль – “ГАЗ-21 “Волга”. Гэтую мадэль, як і “Масквіч-401”, выкарыстоўвалі ў чэрвеньскім аўтапарку ў другой палове мінулага стагоддзя.

Ігар АДАМОВІЧ.

 Фота аўтара

Инвестиционные предложения

Инвестиционные предложения

Туристические объекты района

сброс